Галіна Іванаўна Паўлянок () — беларуская артыстка оперы (меца-сапрана), Народны артыст Беларусі (2014).

Біяграфія Нарадзілася 27 кастрычніка 1948 года ў ГомеліПавленок Галина Ивановна ў рабочай сям’іСам-насам з гледачом. Рана страціла бацьку.

З дзяцінства любіла спяваць. Скончыла музычнае аддзяленне Гомельскае музычна-педагагічнае вучылішча, потым паступіла на першы курс Беларускай кансерваторыі і скончыла навучанне ў Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М. Рымскага-Корсакава (клас прафесара А. А. Грыгор’евай). Пасля вучобы ў 1974—1979 гадах была салісткай оперы Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета.

З лістапада 1979 года — салістка, вядучы майстар сцэны Гомельскай абласной філармоніі. У 2000—2003 гадах выкладала ў Гомельскім каледжы мастацтваўКультура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.. — Мінск, 2015. — Т. 6. — С. 149.]. З 2011 па 2018 год працавала мастацкім кіраўніком Гомельскай абласной філармоніі, пасля чаго працягнула творчую дзейнасць у культурных праектах.

Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага саюза музычных дзеячаўОтделения. Белорусский союз музыкальных деятелей, член Беларускага саюза жанчын. Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходаПаўлянок Галіна Іванаўна.

Творчасць У рэпертуары — духоўная музыка, творы сусветнай вакальнай класікі, сучасных, у тым ліку беларускіх, кампазітараў.

Узнагароды Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1997), прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2004), Народны артыст Беларусі (2014), ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці (2023), юбілейны медаль «80 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў» (2025).

Крыніцы

Літаратура Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2015. — Т. 6. — С. 149. Культура. — 2018. — 17 лістапада (№ 46). — С. 14. Літаратура і мастацтва. — 2014. — 3 кастрычніка (№ 39). — С. 13. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3, кн. 2 : Гомельская область . — С. 168. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 676.

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі