Іва́нна Іва́наўна Бамбе́шка (нар. ) — беларускі музеязнавец, гісторык, культуролаг, педагог. Кандыдат культуралогіі (2021).
Біяграфія Нарадзілася 25 студзеня 1975 года.
У 1997 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры», у 2001 годзе — аспірантуру БДУ па спецыяльнасці «Крыніцазнаўства, гістарыяграфія і метады гістарычнага даследавання».
З 1997 па 2001 год працавала малодшым, а затым старшым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (у той час — Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі).
З 2001 года і да цяперашняга часу працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. З'яўляецца старшым выкладчыкам кафедры гісторыка-культурнай спадчыны на факультэце інфармацыйна-дакументных камунікацый.
У 2021 годзе паспяхова абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата культуралогіі па спецыяльнасці «Музеязнаўства, кансервацыя і рэстаўрацыя гісторыка-культурных аб'ектаў». Тэма дысертацыйнага даследавання: «Культурна-адукацыйная дзейнасць краязнаўчых музеяў Беларусі па актуалізацыі гісторыка-культурнай спадчыны».
Навуковая і педагагічная дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў даследчыцы ўключае гісторыю, тэорыю і практыку музейнай справы Беларусі і замежных краін, ахову гісторыка-культурнай спадчыны, гісторыю і гісторыю культуры Беларусі. Таксама займаецца вывучэннем матэрыяльнай культуры 1920–1930-х гадоў, краязнаўчага руху ў Беларусі, кадравага забеспячэння беларускіх музеяў і пытаннямі музейнай адукацыі.
У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў выкладае наступныя дысцыпліны: «Гісторыя музейнай справы», «Музеі замежных краін», «Асновы музеязнаўства», «Асновы навукова-фондавай і навукова-даследчай работы музеяў», «Тэорыя і методыка музейнай справы» і інш.
Бібліяграфія Собрание И. Х. Колодеева как комплекс источников по истории русско-французских отношений 1805—1815 годов / Бомбешко И. И. // Вестник Молодежного научного общества. — 2005. — № 1. — С. 57—59. Экспедыцыйнае даследаванне Лагойшчыны ў 1923 г. / І. І. Бамбешка // Другія Тышкевіцкія чытанні (г. Лагойск, 15 кастрычніка 2009 г.) : матэрыялы чытанняў. — Мінск, 2009. — С. 93―97. Культурна-адукацыйная дзейнасць краязнаўчых музеяў Беларусі па актуалізацыі гісторыка-культурнай спадчыны : дысертацыя ... кандыдата культуралогіі : 24.00.03 : абаронена 30.09.2021 : зацверджана 12.01.2022 / Бамбешка Іванна Іванаўна. ― Мінск, 2021.
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся 25 студзеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1975 годзе Катэгорыя:Кандыдаты культуралогіі Катэгорыя:Музеязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі