Гумар FM — радыёстанцыя, заснаваная ў Расіі замест «Радыё Дыска». Пачала вяшчанне 1 верасня 2005 г., стаўшы першай расійскай радыястанцыяй, поўнасцю прысвечанай гумару. Кантэнт складаецца з анекдотаў, гумарыстычных скетчаў і лёгкай поп-музыкай.
Гумар FM прыйшоў у Беларусь 1 чэрвеня 2014 года, тым самым запусціўшы сваё вяшчанне ў Мінску на 93.7 FM. Крыху пазней радыёстанцыя пачала вяшчаць і ў іншых гарадах Беларусі. Адрозненне ад маскоўскай версіі заключаецца некаторымі джынгламі, сеткай вяшчання і выкарыстаннем састарэлага лагатыпа, які быў у маскоўскай версіі да 2020 года. Шоу «Раніца з Гумарам» з'яўляецца мясцовым праектам, іншыя шоу — «Жаночы стэнд-ап», «Stand Up», «Аднойчы ў Расіі» і г.д. — гэта выключна расійскі кантэнт.
Акрамя РФ і РБ Гумар FM вяшчае ў казахстанскім горадзе Цеміртау. Мова вяшчання — руская ва ўсіх трох краінах.
Вяшчанне У дыяпазоне FM: Мінск 93.7; Гродна 89.9; Віцебск 96.2; Магілёў 91.9; Брэст 87.5; Гомель 92.1згодна сайту радыёстанцыі.
Таксама ідзе вяшчанне праз сайт і праз прыкладанне Radioplayer.by.
Крыніцы
Спасылкі Сайт Гумар FM у Беларусі Сайт Гумар FM у Расіі
Катэгорыя:Радыёстанцыі Беларусі