Вольга Сцяпанаўна Захарава () — беларуская актрыса, заслужаная артыстка Беларускай ССР (1955).

Біяграфія Нарадзілася 11 ліпеня 1908 года ў г. Яршове Саратаўскай губерні ў сям’i чыгуначнiка. Рана страціла бацьку.

Скончыла тэатральную студыю «Пралеткульта» (1927) i была прынята ў трупу першага Саратаўскага рабочага тэатра. У 1932 годзе скончыла Саратаўскі тэатральны тэхнікум. Творчы шлях пачала ў студыі пры Саратаўскім тэатры Пралеткульта. Пазней працавала ў тэатрах Грознага, Благавешчанска-на-Амуры, Армавіра, Варонежа.

У 1949—1958 гадах служыла ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя Ленінскага камсамола Беларусі. Выканаўца характарных роляў. Лепшыя работы В. С. Захаравай адметныя творчай культурай, наследаваннем прынцыпаў мастацтва ўнутранага перажывання, імкненнем да жыццёвай праўды. Стварыла шэраг яркіх вобразаў жынчын з народа, якія вылучаліся выразнасцю, дакладнасцю ўнутранага і знешняга малюнка11 ліпеня 2018 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Вольгі Сцяпанаўны Захаравай (1908—1981), заслужанай артысткі БССР (1955).

Сярод лепшых роляў у Брэсцкім тэатры: Ганна Ліхта («Змова асуджаных» М. Вірты), Паўлава («Старонкі жыцця» Б. Розава), Кабаніха («Навальніца» А. Астроўскага), Каліберава («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка). У спектаклі «Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна (1957) іграла Забеліну, жонку інжынера Забеліна.

У 1951 годзе уступіла ў КПСС, з 1954 года была сакратаром пярвічнай партыйнай арганізацыі Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя Ленінскага камсамола Беларусі. Двойчы абіралася дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных.

У 1958—1969 гадах працавала ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М. Горкага. Выконвала ролi: Матрона («Улада цемры» Л. Талстога), Антонаўна («Дзеці сонца» М. Горкага), Дзямідаўна («Нашэсце» Л. Лявонава), маці Вары («Паднятая цаліна» М. Шолахава) і іншыя.

Памерла 6 чэрвеня 1981 года. Пахавана ў Мінску на Паўночных могілках.

Фільмаграфія 1960 — «Наперадзе — круты паварот» — цётка Надзя; 1961 — «Дзень, калі спаўняецца 30 гадоў» — у эпізодзе; 1966 — «Дзікунка»; 1969 — «Мы з Вулканам» — прыбіральшчыца ў школе; 1970 — «Сакратар парткама» — маці Паліны; 1970—1972 — «Руіны страляюць…» — маці Уладзіміра Амельянюка; 1971 — «Верыш, не верыш» — пасажырка цягніка; 1972 — «Зімародак» — пакупніца.

Сям’я Муж — Пётр Аляксандравіч Маркін (1903—1958) — беларускі акцёр, заслужаны артыст БССР (1955). Дачка — Галіна Пятроўна Маркіна (1934—1985) — беларуская актрыса, Народная артыстка БССР (1976).

Узнагароды Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1955).

Крыніцы

Літаратура Захарава Вольга Сцяпанаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 7. С. 9. Захарава Вольга Сцяпанаўна // Культура Беларусі : у 6 т. Мінск, 2013. Т. 4. С. 77-78. Захарова Ольга Степановна // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 636. Захарава Вольга Сцяпанаўна / Г. Р. Герштэйн // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2002. Т. 1. С. 432—433. Захарава Вольга Сцяпанаўна / Г. Р. Герштэйн // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 503. Брэсцкi тэатр драмы i музыкi / Р. М. Бакіевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мiнск, 2002. Т. 1. С. 169—179. Волчецкий, Л. П. Годы, спектакли, роли… : очерк о творческой деятельности Брестского областного драматического театра имени Ленинского комсомола Белоруссии / Леонид Павлович Волчецкий. — Минск : Мастацкая лiтаратура, 1974. — 159 с., л. фот. — Из содерж.: О. Захарова. С. 21, 39. Гулов, П. «Кремлёвские куранты» : [о спектакле Брестского драматического театра им. ЛКСМБ; фото] / П. Гулов // Заря. 1957. 17 мая. Власов, Ю. Артистка Ольга Степановна Захарова : [кандидат в депутаты Брестского областного Совета трудящихся; фото] / Ю. Власов, А. Важенин, Г. Хастминский // Заря. 1957. 10 февраля.

Катэгорыя:Актрысы СССР Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР