Уладзі́мір Па́ўлавіч Мякі́шаў (, ; , Варонеж) — расійскі і польскі мовазнавец, гісторык мовы. Кандыдат філалагічных навук (1985), доктар габілітаваны ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці мовазнаўства (2009), прафесар (2022).

Біяграфія Нарадзіўся года ў горадзе Варонежы. У 1980 годзе скончыў філалагічны факультэт Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1985 годзе абараніў дысертацыю на здабыццё вучонай ступені кандыдата філалагічных навук.

З 1985 па 1993 год працаваў у Варонежскім дзяржаўным універсітэце. Займаў пасады старшага выкладчыка кафедры рускай мовы для замежных навучэнцаў (1985—1987), намесніка дэкана, а затым дэкана факультэта па працы з замежнымі навучэнцамі (1987—1993).

У 1994 годзе пераехаў у Польшчу, дзе стаў працаваць ад’юнктам у Інстытуце ўсходнеславянскай філалогіі Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. У 2009 годзе Саветам філалагічнага факультэта Ягелонскага ўніверсітэта яму была прысуджана ступень доктара габілітаванага на падставе абароны дысертацыі «Мова Літоўскага Статута 1588 года» (). 5 верасня 2022 года пастановай Прэзідэнта Рэспублікі Польшча атрымаў вучонае званне прафесара.

Навуковая дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў даследчыка ўключае гісторыю ўсходнеславянскіх моў (у прыватнасці, развіццё «рускай» і «простай мовы»), польска-рускія моўныя кантакты, гісторыю кірылічных старадрукаў. Акрамя таго, Уладзімір Мякішаў займаецца пытаннямі славянскага словаўтварэння і семасіялогіі, узуальнай анамастыкі, інавацыямі ў сучаснай рускай мове і мовамі расійскіх субкультур. Значнае месца ў яго працах займае перакладазнаўства, гісторыя перакладу і ўсходнеславянскія пераклады старапольскіх тэкстаў.

Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мякішава былі абаронены чатыры доктарскія дысертацыі. Аўтар больш за 50 навуковых артыкулаў і шэрагу манаграфій.

Бібліяграфія Мякишев В. П., Федосова Н. М. «Слово о полку Игореве» в рукописном комментарии и судьбе анонимного исследователя XIX века. — Воронеж : Изд-во Воронежского ун-та, 2000. — 224 с. Мякишев В. П. Язык Литовского Статута 1588 года. — Kraków : Wydawnictwo «Lexis», 2008. — 718 с. Мякишев В. П. Кириллические издания Литовского Статута 1588 года. — Kraków : Wydawnictwo «Lexis», 2014. — 390 с.

Крыніцы

Катэгорыя:Нарадзіліся 30 верасня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1958 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варонежы Катэгорыя:Выпускнікі Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Даследчыкі Статутаў ВКЛ