Вера Фёдараўна Ламака (; 25 снежня 1913, Омск — 14 кастрычніка 1984, Масква) — савецкая лётчыца, сусветная рэкардсменка, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Нарадзілася 25 снежня 1913 года ў г. Омску ў сям'і палітычнага ссыльнага — Гомельскага машыніста-чыгуначніка.
Пасля заканчэння сярэдняй школы працавала ў Гомелі ў ліцейным цэху завода «Гомсельмаш». Вучылася ў Ленінградскай ваенна-тэарэтычнай школе лётчыкаў, затым у Качынскай авіяшколе (скончыла яе ў 1933 годзе). Савецкая лётчыца-знішчальнік, камандзір знішчальнай эскадрыллі, удзельнічала ў паветраных парадах на Краснай плошчы.
У 1937 годзе была накіравана ў Севастопаль для вывучэння тэхнікі палётаў на гідрасамалётах. Устанавіла сусветны рэкорд палёту па трыкутніку. 2 ліпеня 1938 года разам з М. М. Расковой і П. Дз. Асіпенка ўдзельнічала ў ажыццяўленні першага ў гісторыі авіяцыі далёкага беспасадкавага пералёту жаночага экіпажа на гідрасамалёце МП-1 з Севастопаля ў Архангельск (аэрадром Лахта); за гэты пералёт была ўзнагароджана ордэнам Леніна.
20 ліпеня 1938 года прысвоена званне капітан. З 1939 года служыла ў 58-й знішчальнай авіябрыгадзе ў Оршы затым пад Масквой. Член ВКП(б)/КПСС з 1939 года.
Удзельнічала ў Вялікай Айчыннай вайне. Была камандзірам эскадрыллі 586-га ЗАП, лётала на «Як-1», на ім здзейсніла 8 баявых вылетаў. Падчас абароны Масквы выконвала заданні па перахопе фашысцкіх бамбавікоў і знішчальнікаў суправаджэння. У 1941-1942 гадах разам з Расковай М. М. ўдзельнічала ў фарміраванні жаночых авіяпалкоў.
Удзельнічала ў вызваленні Беларусі — камандзірам эскадрыллі 586-га ЗАП, штурманам знішчальнага палка, намеснікам камандзіра авіяпалка (634 НБАП), зрабіла 25 баявых вылетаў на самалёце У-2. Ёй быў уручаны адзін з 3-х, пабудаваных на сродкі крычаўскіх чыгуначнікаў, самалёт з надпісам: «Ад чыгуначнікаў Крычаўскага вузла — маёру В. Ф. Ламака». Выканала шмат палётаў па разведцы і фатаграфаванні пазіцый праціўніка пад Чавусамі, Магілёвам, Мінскам. 13 жніўня 1944 года «за ўмелае кіраўніцтва часткай і ўзорнае выкананне заданняў камандавання па разгрому нямецкіх захопнікаў і за асабіста вырабленыя 33 баявых вылетаў» маёр Ламака была ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны I ступені.
Са студзеня 1944 г. — камандзір 425-й Асобнай Армейскай авіяэскадрыллі сувязі 4-й Паветранай арміі. Эскадрылля пад яе камандаваннем здзейсніла 1679 самалёта-вылетаў. 30 красавіка камандзір эскадрыллі маёр Ламака была ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
Пасля вайны жыла ў Маскве.
Памерла 14 кастрычніка 1984 года.
Муж — лётчык Пётр Дзмітрыевіч Чаравікоў.
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Медаль «За абарону Масквы» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» Медаль «За баявыя заслугі»
Памяць
Імем У. Ф. Ламака названа вуліца ў г. Крычаў; яе ўзнагароды і дакументы экспануюцца ў Крычаўскім краязнаўчым музеі. У гонар У. Ф. Ламака названая адна з вуліц у горадзе Глыбокае.
Крыніцы
Спасылкі
ЛОМАКО Вера Фёдоровна Фотография на сайте РГАКФД «Крестница» маршала Ворошилова — рассказываем о боевом пути летчицы Ломако. Мінская праўда. Вера Ломако — гомельчанка с железным характером. Гомельские ведомости. Рассказываем о боевом пути летчицы Веры Ломако, гомельчанки со стальным характером. Гомельская праўда. «Вера и небо» о судьбе гомельской летчицы Веры Ломако. Гомельская праўда. Катэгорыя:Члены КПСС
Ламака Вера Фёдараўна.