Гета ў Лужках (восень 1941 — 1 чэрвеня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Лужкі Шаркаўшчынскага раёна падчас Другой сусветнай вайны.
Гісторыя 10 ліпеня 1941 года вёска Лужкі была захоплена нямецкімі войскамі.
Яўрэяў адразу ж пасля акупацыі абавязалі нашыць на верхнюю вопратку жоўтыя зоркі, сталі выкарыстоўваць на прымусовых працах, забаранілі выходзіць за межы вёскі і мець кантакты з мясцовым насельніцтвам. Увосень 500 прадстаўнікоў нацыянальнасці сагнаныя ў гета.
Для выканання сваіх загадаў у дачыненні да яўрэяў і арганізацыі рабскай працы немцы загадалі арганізаваць у гета юдэнрат. Кіраўніком юдэнрата быў прызначаны Аба Казлінер.
Пад гета немцы выдзелілі шэсць дамоў у цэнтры мястэчка. Унутры дамоў і ў дварах вязні знаходзіліся ў невыноснай цеснацеА. Шульман. «На родине моих снов» .
Гета не было абгароджана, але ахоўвалася паліцаямі.
1 чэрвеня (ліпеня) 1942 года гета было ліквідавана.
Асуджаных людзей сагналі на плошчу і пасадзілі на зямлю. Сюды ж прыгналі яўрэяў з бліжэйшых вёсак, у тым ліку з Германавічаў і Мёраў. Сабраўшы ўсіх яўрэяў, каля дваццаці паліцаяў пагналі іх па Млынавай вуліцы па мосце праз раку Мнюта да месца забойства.
У гэты дзень 528 яўрэяў расстралялі за два кіламетры на поўнач ад Лужкоў па дарозе на вёску Верацею насупраць саўгаса «Гарадзец».
Частка вязняў беглі ў лес да партызанаў — напрыклад, сем'і Рыцман, Кёнігсберг і Шэнкман. Міхаіл Абрамавіч Казлінер збег з гета і ваяваў у партызанскім атрадзе № 3 брыгады «Кастрычнік». Фаня Ісакаўна Вейф — у партызанскім атрадзе імя Суворава.
Память У памяць аб ахвярах генацыду габрэяў у Лужках падчас Катастрофы на іх брацкай магіле ў 1960-я гады быў пастаўлены сціплы помнік у выглядзе бетоннай пліты без згадкі пра нацыянальнасць забітых. У 2008 годзе на яго месцы быў усталяваны новы помнік.
Крыніцы
Літаратура
Лужкі Катэгорыя:Гісторыя Шаркаўшчынскага раёна