Прэмія «Чырвоны верас» за найлепшы ігравы поўнаметражны фільм — адна з галоўных узнагарод Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас», якая ўручаецца за выдатныя дасягненні ў галіне беларускага мастацкага поўнаметражнага кіно. Намінацыя існуе з моманту заснавання прэміі ў 2021 годзе (першае ўручэнне адбылося ў 2022 годзе).
Пераможцаў вызначае журы, якое складаецца з беларускіх і замежных кінакрытыкаў, кіназнаўцаў і кінажурналістаў.
Пераможцы і намінанты У табліцы ніжэй прыведзены спіс пераможцаў і намінантаў па гадах цырымоній. Пераможцы вылучаны паўтлустым шрыфтам і асобным колерам.
2020-я Год (цырымонія) Фільм Рэжысёр(ы) Спасылкі2022(I)★ «II»Улада Сянькова2024(II)★ «Спатканне ў Мінску»Мікіта Лаўрэцкі• «A Kid's Flick»Мікіта Лаўрэцкі• «Лета 1989»Уладзімір Казлоў2026(III)★ «Пад шэрым небам»Мара Тамковіч• «Працэсы»Андрэй Кашперскі• «Чароўныя нажнічкі»Anny Avoty
Крыніцы
Спасылкі
Ігравы поўнаметражны фільм