Ле́шак Беднарчук (; , Вільня — , Кракаў) — польскі мовазнавец, індаеўрапеіст і кельтолаг, прафесар Вышэйшай педагагічнай школы ў Кракаве, член-карэспандэнт, а затым правадзейны член Польскай акадэміі ведаў. Яго працы ахоплівалі сферу індаеўрапейскага мовазнаўства, кельцкіх (валійская, ірландская), балканскіх моў, а таксама польскай, славацкай і іншых.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Вільні ў польскай сям’і. Быў сынам настаўніцы і афіцэра запасу Войска Польскага, які працаваў у лясніцтве Нарач. Дзяцінства правёў на Віленшчыне ў Новых Даўгелішках, Кабыльніку і ў ваколіцах Гродна. У красавіку 1945 года разам з сям’ёй выехаў у Новы Сонч.

Пачатковую школу скончыў у Тэнгабожэ (1945—1949), затым вучыўся ў ліцэі імя Яна Длугаша ў Новым Сончы (1949—1953). У 1953 годзе пераехаў у Кракаў, дзе пачаў вучобу ў Вышэйшай педагагічнай школе на напрамку польскай філалогіі (1953—1957). Пасля атрымання дыплома магістра працягнуў вучобу ў Ягелонскім універсітэце па спецыяльнасці «славянская філалогія» (1957—1960). Магістарскую працу па славянскай філалогіі, напісаную пад кіраўніцтвам прафесара Тадэвуша Мілеўскага, абараніў у 1960 годзе. Доктарскую дысертацыю пад назвай «Польскія паратактычныя злучнікі» (), таксама пад кіраўніцтвам Тадэвуша Мілеўскага, абараніў у 1964 годзе. Яна выйшла з друку асобнай кнігай у 1967 годзе.

У 1971 годзе атрымаў ступень доктара хабілітаванага на падставе дысертацыі «Індаеўрапейскі паратаксіс» (). Званне звычайнага прафесара атрымаў у 1988 годзе. Як навуковы даследчык і выкладчык працаваў у Вышэйшай педагагічнай школе ў Кракаве (1960—2004), а затым у Вышэйшай прафесійнай школе ў Санаку (да 2010 года) і паралельна ў Паланійнай акадэміі ў Чэнстахове.

З 1991 года быў членам Польскай акадэміі ведаў, а таксама ўваходзіў у навуковыя саветы некалькіх мовазнаўчых часопісаў, сярод якіх «Acta Baltico-Slavica», «Studia Linguistica» («Annales Universitatis Paedagogicae Cracoviensis»), «Lingua Posnaniensis», «Studia Indogermanica Lodziensia», «Studia Albanica» і іншыя. Таксама быў членам навуковага таварыства «Fides et ratio».

У 2010 годзе стаў членам Кракаўскага грамадскага камітэта падтрымкі Яраслава Качынскага на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах, а ў 2015 годзе падтрымаў Анджэя Дуду як член Акадэмічнага ганаровага камітэта. Быў членам Акадэмічнага грамадзянскага клуба імя прэзідэнта Леха Качынскага ў Познані.

Сям'я Жонка — Аліцыя (у дзявоцтве Мазуркевіч), этнограф, родам з Кам'янкі Струмілавай. У шлюбе меў дваіх дзяцей: Альдону і Мілаша.

Даследаванні і навуковыя інтарэсы Прафесар Лешак Беднарчук з’яўляўся аўтарам больш як дзесяці кніг па мовазнаўстве, а таксама суаўтарам і рэдактарам грунтоўнага двухтомнага сінтэзу «Індаеўрапейскія мовы» (), які выйшаў у 1986—1988 гадах у Дзяржаўным навуковым выдавецтве (PWN). Акрамя таго, ён быў суаўтарам і сурэдактарам шэрагу кніг па мовазнаўстве, сярод якіх варта вылучыць «Гісторыю славян у святле лексікі» (2002), «Гістарычнае і тыпалагічнае мовазнаўства» (2008) і «Польская і іншыя мовы» (2010).

Даследчык напісаў каля 250 артыкулаў і рэцэнзій, якія былі апублікаваныя ў Польшчы і за мяжой прыкладна на дзесяці мовах. Акрамя індаеўрапейскага мовазнаўства (у тым ліку славянскага, балцкага і кельцкага), ён публікаваў працы ў сферах фіна-ўгорскага мовазнаўства, тахарскіх моў, албаністыкі, іраністыкі, праіндаеўрапейскіх моў (пракельцкая і італійскія мовы), так званых стараеўрапейскіх моў (міжземнаморскі субстрат — этруская, іберыйская, пеласгская мовы ў індаеўрапейскіх мовах) і настратычных моў. Значную ўвагу ён надаваў моўным кантактам, у тым ліку балта-славянскім, балта-славянска-фіна-ўгорскім, славянска-албанскім, славянска-германскім, славянска-раманскім, італа-кельцкім. У сферу яго інтарэсаў уваходзілі польскія гаворкі (у Літве, на Сондэччыне і Санацкай зямлі), прафесійныя жаргоны (напрыклад, мова вілейскіх плытагонаў), праблематыка навамоўя, мова трансцэндэнтнасці, этнагенез славян і балтаў (асабліва палякаў, літоўцаў і беларусаў), тапаніміка, антрапаніміка і этнаніміка, а таксама этымалогія, сінтаксіс у індаеўрапейскіх мовах, фаналогія, марфаналогія, метадалогія мовазнаўчых даследаванняў і гісторыя лінгвістыкі.

Як адзін з нешматлікіх у свеце і адзіны даследчык у Польшчы, ён ведаў і вывучаў вымерлую кельцкую гальскую мову. У Чэнстахове з 1990-х гадоў навуковец выступаў суарганізатарам і актыўным удзельнікам стварэння навукова-даследчага асяроддзя кельтолагаў; Adam Królikowski, Epopeja Celtów, Częstochowa 1999; Stanisław Podobiński, Człowiek i słowo, przedmowa Leszek Bednarczuk, red. i oprac. Adam Królikowski, Częstochowa 2012–2013; Adam Królikowski, Pradawna Częstochowa, cz. 1-3, „Gazeta Częstochowska”, nr 33-34 i 43-44, 2012 oraz nr 1-2, 2013.. Як мовазнавец, прафесар Лешак Беднарчук з’яўляўся вучнем і прадаўжальнікам лінгвістычнай школы прафесара Тадэвуша Мілеўскага. Іншым вядомым вучнем Мілеўскага быў Караль Вайтыла, які ведаў, цаніў і сябраваў з Лешакам Беднарчуком, а пазней — ужо як Папа Рымскі Ян Павел II — прыняў яго на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Пад уплывам дзіцячых успамінаў, калі ён сутыкнуўся з партызанскім атрадам маёра Антонія Бужынскага (пс. «Кміціц»), Беднарчук таксама займаўся стварэннем календара падзей і зборам успамінаў удзельнікаў Віленскай акругі Арміі Краёвай. Гэта адлюстравалася ў яго артыкуле, а пазней у кнізе «Ад Нарачы да Нёмана. Успаміны партызан Кміціца — Лупашкі — Роніна Арміі Краёвай на Віленшчыне III.1943—VII.1944» (напісанай разам з Монікай Тамкевіч). У 2000 годзе ён выступіў у якасці эксперта ў дакументальным фільме «Лупашка», прысвечаным дзейнасці маёра Зыгмунта Шэндзеляжа.

Бібліяграфія Кнігі Polskie spójniki parataktyczne (Kraków 1967) Indo-European Parataxis (Kraków 1971) Języki indoeuropejskie, t. 1 (Warszawa 1986 — рэдактар і аўтар: Wprowadzenie, s. 7–49; Indoeuropejskie języki Bałkanów, s. 469–513) — t. 2 (Warszawa 1988 — рэдактар і аўтар: Języki celtyckie, s. 645–731) Języki Wielkiego Księstwa Litewskiego (Wilno 1993 — акадэмічны скрыпт Польскага ўніверсітэта ў Вільні) Stosunki językowe na ziemiach Wielkiego Księstwa Litewskiego (Kraków 1999) Essais de linguistique comparative (Kraków 2000) Związki i paralele fonetyczne języków słowiańskich (Warszawa 2007) Językowy obraz Wielkiego Księstwa Litewskiego (Kraków 2010) Esquisses de linguistique comparative (Kraków 2012) Spadčyna Velikaha Knajstva Litoŭskaha y bełaruskaj move (New York — Kraków — Lublin 2014) Celtic and other Indo-European Languages (Częstochowa — Kraków 2016) Początki i pogranicza polszczyzny (Kraków 2018) Od Naroczy do Niemna. Relacje partyzantów Kmicica – Łupaszki – Ronina Armii Krajowej na Wileńszczyźnie III.1943–VII.1944 (Разам з Монікай Тамкевіч, Toruń 2022).

Прафесар Лешак Беднарчук быў таксама аўтарам нявыдадзенага рукапісу «Мовы свету» (Języki świata, Kraków 1978), які ўтрымліваў сціслы і даступны агляд некалькіх сотняў моў.

Артыкулы Stanowisko składni w obrębie nauk badających wypowiedź językową, „Prace Językoznawcze”, t. 1, WSP, Kraków 1970, s. 5–133. Zagadnienie przedsłowiańskiej hydronimii Karpat, „Prace Językoznawcze”, t. 2, WSP, Kraków 1973, s. 19–30. Le problème des langues pré-indo-européennes de l’Europe, „Lingua Posnaniensis”, t. 41, 1975, s. 21–28. The ethnolinguistic situation in prehistorical North-East Europe (in:) Annali del Seminario di Studi dell’Europa Orientale – Sezione Linguistico-Filologica, Napoli 1982–1983, p. 69-83. Pozita e shquipes në kuadër të gjuhëve indoevropiane (in:) „Seminari”, vol. 6, Prishtinë 1979, p. 147-149. Kontakty zewnętrzne języków słowiańskich w epoce przedhistorycznej, [w:] Etnogeneza i topogeneza Słowian, Poznań 1980, s. 43–52. Ab etnaheneze Bełarusaŭ, „Palanistyka”, vol. 1, Mińsk 1984, s. 6–24. O języku flisaków wilejskich, „Język Polski”, t. 64, 1984, s. 24–34. Nowo-mowa. Zarys problematyki i perspektywy badawcze, [w:] Nowo-mowa, Londyn 1985, s. 27–41. The Italo-Celtic hypothesis from the Indo-European point of view (in:) Proceedings of the 1st American Congress of Celtic Studies, Ottawa 1988, p. 175-189. Structural similarities between Brittonic Celtic and West Romance languages, „Ollodagos”, vol. 1-2, Bruxelles 1989, p. 35-59. Convergences entre les langues balto-slave et finno-ougriennes (in:) Contacts des langues et de cultures dans l’aire baltique, Uppsala 1996, p. 49-62. Communauté linguistique du Grand Duché de Lituanie, „Linguistica Baltica”, t. 2, 1993, s. 5–13. Substrat et théorie des contacts linguistiques (in:) „Analecta Indoeuropaea Cracoviensia”, t. 1, Kraków 1995, s. 75–88. W co wierzyli Prasłowianie?, „Kieleckie Studia Filologiczne”, t. 10, 1996, s. 25–32. Nazwiska i przezwiska etniczne mieszkańców Wielkiego Księstwa Litewskiego, cz. 1: Utworzone od etnonimów bałtyckich, cz. 2: Polszczyzna Kresowa, [w:] Wilno i Kresy Północno-Wschodnie, Białystok 1996, s. 7–41. A typological contribution to the disappearance of p in common Celtic, „Zeitschrift für Celtische Philologie”, Band 49-50, 1997, p. 43-49. Transcendencja i transkomunikacja, „Prace Filologiczne”, t. 43, 1998, s. 71–81. Germanic and Northern Indo-European (in:) Vielfalt der Sprache, Wien 1999, s. 37–50. Wokół etymologii wyrazu pan, [w:] Wokół archeologii słów i ich funkcjonowania. Księga Jubileuszowa ofiarowana Profesorowi Andrzejowi Bańkowskiemu, Częstochowa 2001, s. 29–33. The ethnolinguistic relationship in the Grand Duchy of Lithuania (in:) Convergence and Divergence in European Languages, „Studies in Eurolinguistics”, vol. 1, Berlin 2003, p. 305-319. Najstarsze polskie słowa. Słownik chronologiczny języka polskiego do końca XIII wieku, [w:] Amoenitates vel lepores philologiae, Kraków 2007, s. 17–29. Językoznawstwo polskie i językoznawstwo ogólne, [w:] Człowiek – Słowo – Świat, Warszawa 2010, s. 18–24. Językoznawstwo indoeuropejskie w Polsce w drugiej połowie XX i na początku XXI wieku, [w:] Językoznawstwo w Polsce. Kierunki badań i perspektywy rozwoju, Warszawa 2012, s. 47–64. Non-Indo-European features of the Tocharian dialects (in:) Words and Dictionaries, Kraków 2015, p. 55-67. Бэднарчук Л. Аб этнагенезе беларусаў // Паланістыка 1998 / Зборнік навуковых артыкулаў па актуальных пытаннях польскай мовы. – Мн., 1998. – С. 6-24. Бэднарчук Л. Аб этнагенэзе беларусаў // Наша слова. – №48 (536) 5 снежня 2004 г.; №49 (537) 12 снежня 2004 г.; №50 (538) 19 снежня 2001 г. Бэднарчук Л. Аб мове вілійскіх плытагонаў – пераклад А.М. Ушакевіча і С.А. Важніка // Паланістыка = Полонистика = Polonistyka. – 2002/2003. – С. 7-23. Бэднарчук Л. „Kroynika” Трафіма Сурты і Юрыя Трубніцкага як дакумент мовы і звычаяў Магілёва ў XVII–XVIII стст.[пераклад з польскай мовы А. М. Ушакевіча] // Паланістыка = Полонистика = Polonistyka. – 2004/2005. – С. 9-23. Бэднарчук Л. Спадчына Вялікага княства Літоўскага ў беларускай мове = Heritage of the Grand Duchy of Lithuania in the Belarusian language / пад рэдакцыяй Юрыя Гарбінскага. – Беларускі інстытут навукі і мастацтва; Польская акадэмія мастацтва; Універсітэі Марыі Кюры-Складоўскай. – 2014.

Крыніцы

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся 30 мая Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1936 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вільні Катэгорыя:Памерлі 2 лістапада Катэгорыя:Памерлі ў 2025 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Кракаве Катэгорыя:Выпускнікі Педагагічнага ўніверсітэта імя Адукацыйнай камісіі ў Кракаве Катэгорыя:Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Польскай акадэміі ведаў Катэгорыя:Кельтолагі Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы