2-я цырымонія ўзнагароджання Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» за дасягненні ў галіне кінематографа за 2021 і 2022 гады адбылася 17 лютага 2024 года ў Берліне (Германія). Імпрэза прайшла ў кінатэатры «Gropius Bau Cinema» ў межах Еўрапейскага кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.
На ўдзел у конкурсе было пададзена 92 заяўкі. У доўгі спіс, абвешчаны 25 кастрычніка 2023 года, увайшоў 71 фільм (ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя). Кароткі спіс намінантаў быў абвешчаны 15 студзеня 2024 года.
Арганізатарамі прэміі выступілі кінакрытыкі Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі пры падтрымцы фонду «Trzy Trąby», «The German Marshall Fund» і «Goethe-Institut in Exile». Прызы для пераможцаў (цэгла, з якой прабіваецца галінка верасу) стварыў мастак Аляксандр Адамаў.
Лідарам па колькасці ўзнагарод стаў фільм «Спатканне ў Мінску» рэжысёра Мікіты Лаўрэцкага, які перамог у 3 намінацыях (з 4). Фільм «Смеццевая галава» атрымаў 2 узнагароды.
Спіс намінантаў і лаўрэатаў
Асноўныя катэгорыі КатэгорыіЛаўрэаты і намінанты<center>Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм • «Спатканне ў Мінску» (рэж. Мікіта Лаўрэцкі) • «A Kid's Flick» (рэж. Мікіта Лаўрэцкі) • «Лета 1989» (рэж. Уладзімір Казлоў)<center>Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм • «Смеццевая галава» (рэж. Юрый Сямашка) • «Ператрымка» (рэж. Андрэй Кашперскі) • «У жывым эфіры» (рэж. Мара Тамковіч)<center>Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм • «Мара» (рэж. Саша Кулак) • «Смеласць» (рэж. Аляксей Палуян) • «Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета» (рэж. Вольга Абрамчык)<center>Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм • «Маладосць па-беларуску» (рэж. Ксенія Галубовіч) • «Метадычка» (рэж. Павел Мажар) • «Дзённік Анастасіі» (рэж. Максім Буйніцкі)<center>Найлепшы анімацыйны фільм • «Shirey Mara» (рэж. Ната Карнеева) • «Вячэра з індыком» (рэж. Глеб Куфцерын) • «The Primitives» (рэж. Генадзь Буто)<center>Найлепшы(ая) рэжысёр(ка) • Мікіта Лаўрэцкі — «Спатканне ў Мінску» • Саша Кулак — «Мара» • Ананімная рэжысёрка<center>Найлепшы акцёр • Андрэй Новік — «Ператрымка» • Мікіта Лаўрэцкі — за ролі ў сваіх фільмах • Ананімны акцёр<center>Найлепшая актрыса • Вольга Кавалёва — «Спатканне ў Мінску» і «A Kid's Flick» • Аляксандра Вайцэховіч — «У жывым эфіры» • Лянка Грыў — «Soyka»<center>Найлепшая праца аператара(кі) • Таццяна Гаўрыльчык і Есэ Мазух — «Смеласць» • Юлія Шатун — «Спатканне ў Мінску» • Саша Кулак — «Мара»<center>Найлепшы сцэнар • Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй — «Ператрымка» • Уладзімір Казлоў — «Лета 1989» • Мара Тамковіч — «У жывым эфіры»<center>Найлепшае мастацкае рашэнне • Юрый Сямашка — «Смеццевая галава» • Dymna Vyderka — «Мара» • Валянціна Канілья — «Soyka»<center>Найлепшы саўнддызайн • Вольга Падгайская — «Галасы. Дзе мой край» • Юрый Сямашка — «Смеццевая галава» • Генадзь Буто — «Too Big Drawing»<center>Адкрыццё года • Юрый Сямашка • Павел Мажар • Ананімная рэжысёрка
Спецыяльныя ўзнагароды Катэгорыя Атрымальнік(і) Фармулёўка <center>Спецыяльная згадка • Мара Тамковічфільм «У жывым эфіры» «За віртуознае мастацкае адлюстраванне трагедыі цэлай краіны праз кароткі эпізод у мінскай кватэры». • Калектыўны сведка(захавальніца — Вольга Абрамчык) «За аматарскія і прафесійныя, выпадковыя і наўмысныя, у пісьме, відэа і ў памяці — за шматлікія сведчанні падзеяў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, якія складаюць летапіс краіны і становяцца часткаю нацыянальнай культуры».
Доўгі спіс 25 кастрычніка 2023 года быў абвешчаны доўгі спіс прэміі, у які ўвайшоў 71 фільм (з 92 пададзеных заявак). У спіс не ўвайшлі фільмы, аўтары якіх пажадалі застацца ананімнымі.
Дакументальнае кіно
Поўнаметражныя фільмы «Беларускі працэс» (рэж. Максім Буйніцкі) «Бярлог» (рэж. Мікіта Лаўрэцкі) «Галасы. Дзе мой край» (рэж. Максім Швед і Сяргей Кавалёў) «Дом там, дзе я?» (рэж. Арцём Лобач) «Калі кветкі не маўчаць» (рэж. Андрэй Куціла) «Мара» (рэж. Саша Кулак) «Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета» (рэж. Вольга Абрамчык) «Радзіма яна мая» (рэж. Ксенія Галубовіч) «Смеласць» (рэж. Аляксей Палуян)
Кароткаметражныя фільмы «Вызваленне» (рэж. Мікіта Лаўрэцкі) «Дзённік Анастасіі» (рэж. Максім Буйніцкі) «Маладосць па-беларуску» (рэж. Ксенія Галубовіч) «Medyka» (рэж. Арцём Лобач) «Метадычка» (рэж. Павел Мажар) «Не сыходзь пакорліва» (рэж. Саша Ігнатовіч) «Ніна» (рэж. Александрына Глагольева і Юрый Буцька) «Rymćieli» (рэж. Iрына Алюнiна) «Укараненне — у пошуку знака» (рэж. Ганна Панюціч)
Ігравое кіно
Поўнаметражныя фільмы «A Kid’s Flick» (рэж. Мікіта Лаўрэцкі) «Камеры ў вачах» (рэж. Віктар Лебедзеў і Ганна Дэн) «Лета 1989» (рэж. Уладзімір Казлоў) «Сем’янін» (рэж. Віктар Лебедзеў і Ганна Дэн) «Спатканне ў Мінску» (рэж. Мікіта Лаўрэцкі)
Кароткаметражныя фільмы «Ізгой» (рэж. Ілона Мунцян) «Алімпійская зборная» (рэж. Андрэй Новік) «Закаханыя» (рэж. Ілона Мунцян) «З чаго ж…» (рэж. Рынат Выстаробскі) «Малпачка» (рэж. Ева Сапрыкіна) «Ператрымка» (рэж. Андрэй Кашперскі) «Пеця» (рэж. Аліса Іёда) «Phoenix» (рэж. Марына Сакалоўская) «Сем Сямёнаў» (рэж. Антось Сівых) «Смеццевая галава» (рэж. Юрый Сямашка) «Too Big Drawing» (рэж. Генадзь Буто) «У жывым эфіры» (рэж. Мара Тамковіч) «Узіраючыся ў цемру» (рэж. Іван Пракаповіч)
Анімацыйныя фільмы «Адмова» (рэж. Глеб Куфцерын) «Вячэра з індыком» (рэж. Глеб Куфцерын) «Горы» (рэж. Аляксандра Пакацілава) «Мая дзяўчына-кака» (рэж. Мікіта Лаўрэцкі) «The Primitives» (рэж. Генадзь Буто) «Скачок» (рэж. Генадзь Буто) «Shirey Mara» (рэж. Ната Карнеева)
Журы У склад журы ўвайшло 16 экспертаў (кінакрытыкі, журналісты, даследчыкі), сярод якіх: Ірэна Кацяловіч — кінакрытык, сузаснавальніца прэміі. Тарас Тарналіцкі — кінакрытык, сузаснавальнік прэміі. Ульяна Будзік — кінакрытык. Максім Жбанкоў — культуролаг, кінааналітык. Ліна Мядзведзева — арт-менеджарка. Ігар Сукманаў — кіназнаўца. Ганна Яфрэменка — кінакрытык. Алена Сойка — журналістка. Альміра Усманава — даследчыца візуальнай культуры. і іншыя (частка журы пажадала застацца ананімнай).
Крыніцы
Спасылкі
Доўгі спіс намінантаў (71 фільм) на афіцыйным сайце прэміі
Катэгорыя:Чырвоны верас Катэгорыя:2024 год у Берліне Катэгорыя:Кінапрэміі 2024 года Катэгорыя:Люты 2024 года