Варашылаўскі мост () — мост у Растове-на-Доне цераз раку Дон.
Пабудаваны ў 1961—1965 па праекце інжынера М. І. Кузняцова і архітэктара Ш. А. Клеймана. Пры будаўніутве моста ўпершыню ў свеце выкарысталі клеевыя стыкі; зварныя ці балтавыя злучэнні не выкарыстоўваліся. Па мосце праходзіць траса, якая злучае Растоў-на-Доне з гарадамі-спадарожнікамі Батайскам і Азовам. Сваю назву мост атрымаў ад аднайменнага праспекта, працягам якога ён з’яўляецца. Літаратура Богданов Г. И., Пунин А. Л. Новые мосты. — М.: Знание, 1976. — С. 15—16. — 64 с. Катэгорыя:Масты Расіі