Святлана Рогач () — беларуская перакладчыца.

Жыццяпіс Нарадзілася ў 1989 годзе ў Вілейцы ў сям’і настаўнікаў гісторыі. Вучылася ў вілейскай школе, потым у філалагічным класе Ліцэя БДУ ў Мінску. Скончыла славянскае аддзяленне філалагічнага факультэту БДУ (2011), вывучала польскую мову і як другую чэшскую. Станам на 2016 год жыла ў Мінску, працавала выкладчыцай польскай на моўных курсах.

Падчас навучання ў БДУ, выкладчык і перакладчык Сяргей Сматрычэнка, прапанаваў Святлане перакласці невялікае апавяданне як курсавую работу. Пасля пачала перакладаць для «Чэшскай калекцыі».

Перакладае з польскай, чэшскай і славацкай моў. Пераклала асобныя творы Эды Крызэовай, Пэтра Шабаха, Паўла Вілікоўскага, Роберта Мэнасэ, Імрэ Кертэса, Катэржыны Тучкавай і іншых. Пераклады з польскай і славацкай публікаваліся ў часопісах «Arche», «Макулатура», «Прайдзісвет».

Пераклады Імрэ Кертэс «Страчаны лёс» (2012)Страчаны лёс: [раман] / Імрэ Кертэс; Перакл. з чэшск. С. Рочач. — Мінск : Галіяфы, 2012. — 254, с. — ISBN 9789856906827. Катэржына Тучкава «Жыткаўскія багіні» (2015).

Узнагароды Адна з пераможцаў перакладчыцкага конкурсу «Ператвор» (2012). Лаўрэатка прэміі «Дэбют» за 2015 год у намінацыі «Пераклад» за кнігу «Жыткаўскія багіні» чэшкай пісьменніцы Катэржыны Тучкавай.

Крыніцы

Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з чэшскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі са славацкай мовы