Камуністычны ўніверсітэт імя Ф. Энгельса існаваў у 1920—21 у Віцебску. Заснаваны на базе партыйнай школы (з 1918). Рыхтаваў партыйных і савецкіх работнікаў. Тэрмін навучання 6 месяцаў. Слухачы праходзілі агульнаадукацыйны курс, пасля чаго вучыліся ў адной са спецыяльных секцый (адміністрацыйнай, культурна-асветніцкай, эканамічнай), у праграму кожнай з іх уключаўся спецыяльны курс агітработы сярод насельніцтва. Пры універсітэце працавалі валасныя цыклы, слухачамі якіх былі пераважна сяляне. Для іх выкладаліся тэарэтычны курс (асновы палітэканоміі, гісторыі рэвалюцыі, гісторыі Камуністычнай партыі і ІІІ Інтэрнацыянала), курсы савецкага будаўніцтва і практычнай работы. Першыя выпускнікі былі накіраваны на партыйную, савецкую і агітацыйна-прапагандысцкую работу. У 1921 рэарганізаваны ў губернскую саўпартшколу.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:1920 год у Віцебску Катэгорыя:Зніклі ў 1921 годзе Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Віцебска