Алесь Уладзіміравіч Лось (нар. 13 верасня 1958, Мінск) — беларускі мастак-графік, музыкант, этнограф, дудар, батлеечнік, майстар і рэстаўратар музычных інструментаў; адзін з дзеячаў адраджэння беларускай традыцыйнай інструментальнай культуры канца XX — пачатку XXI стагоддзя.mlyn.by — «Мастак Алесь Лось: У кожнага інструмента – свая цікавая легенда»stb.by — «Яго батлейцы ўжо 30 год. Вось як валожынскі рэстаўратар адраджае беларускі лялечны тэатр»

Член Саюза мастакоў Беларусі, удзельнік мастацкіх выстаў і культурных акцый у Беларусі і за мяжой.smartpress.by — Матэрыял пра Алеся Лася і «Хутар дудара»

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. Бацька — Уладзімір, маці — Ларыса (з роду Петручук-Карпінскіх-Ваніцкіх).Культура. Хто ёсць кім. Лось Алесь. 22.10.2015

У 1973—1977 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. З 1977 года — студэнт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.

З канца 1980-х гадоў жыве ў сельскай мясцовасці на Валожыншчыне, дзе стварыў культурную прастору — аграсядзібу «Хутар дудара».

Батлейка У 1980—1990-х гадах Алесь Лось быў адным з першых у Беларусі, хто сістэмна заняўся адраджэннем батлейкі — беларускага традыцыйнага лялечнага тэатра.

Лялькі для спектакляў ствараліся паводле эскізаў мастачкі Людмілы Кальмаевай. Асаблівасцю батлейкі Алеся Лася з’яўляецца выкананне ўсіх роляў адным акцёрам і суправаджэнне жывой музыкай.

Этнаграфічная дзейнасць З 1983 года праводзіў палявыя даследаванні ў Вілейскім, Смаргонскім і Крэўскім раёнах, запісваў традыцыйную музыку, песні і танцы.

Вучыўся ігры на скрыпцы і цымбалах у народных музыкаў. Пачаў працу над рэканструкцыяй беларускай дуды і дудовай музыкі.

Адраджэнне дударства Адзін з піянэраў сучаснага беларускага дударскага руху. Займаецца: рэканструкцыяй канструкцыі інструмента; вырабам дудаў; аднаўленнем рэпертуару; навучаннем ігры.

У 2001—2002 гадах разам з Хведарам Кашкурэвічам правёў экспедыцыі па Віцебшчыне і Міншчыне, падчас якіх была знойдзена аўтэнтычная дуда.

Музычная дзейнасць У 2002 годзе стварыў капэлю, якая выконвае старадаўнюю смыковую музыку, сярэднявечныя канты, абрадавую і танцавальную традыцыю.

Публікацыі «Генезіс лірніцкага спеву» «Дуда на Беларусі паводле звестак этнографаў XIX стагоддзя»

Крыніцы

Катэгорыя:Беларускія музыканты Катэгорыя:Беларускія этнографы Катэгорыя:Беларускія мастакі Катэгорыя:Беларускія дудары Катэгорыя:Беларускія батлеечнікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1958 годзе Катэгорыя:Ураджэнцы Мінска