«Архі́ў до́му Сапе́гаў» () — зборнік дакументаў з радавога архіва Сапегаў у Красічыне (каля Перамышля) за 1575—1606 гады. Выдадзены ў 1892 годзе ў Львове.

Змест У зборніку змешчана 625 лістоў на польскай мове, з якіх 279 належалі канцлеру ВКЛ Л. Сапегу. Акрамя матэрыялаў з красічынскага збору, у выданне ўключаны таксама эпісталярныя помнікі з нясвіжскага архіва Радзівілаў, бібліятэк Варшавы, Кракава, Пецярбурга. Лісты прысвечаны дзяржаўна-палітычным, адміністрацыйным, гаспадарчым і сямейна-бытавым справам.

Выданне змяшчае звесткі пра адносіны Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай, крымскімі татарамі, запарожскімі казакамі, Польшчай, Англіяй, рымскімі папамі. Асвятляюцца пытанні Брэсцкай уніі (1596), дзейнасці праваслаўных брацтваў, палемічнага кнігадрукавання, паўстання С. Налівайкі (1595—1596) і іншае.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кнігі 1892 года Катэгорыя:Выданні гістарычных крыніц Катэгорыя:Сапегі Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Кнігі, выдадзеныя выдавецтвамі Аўстра-Венгрыі