«Архі́ў князёў Любарто́вічаў-Сангу́шкаў у Славу́це» () — серыйнае выданне дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы XIII—XVI стагоддзяў. Выдадзена ў 1887—1910 гадах у Львове ў сямі тамах.

Змест Аснову зборніка склалі дакументы з архіва Сангушкаў у мястэчку Славута (цяпер Хмяльніцкая вобласць Украіны), а таксама матэрыялы з кніг Метрыкі ВКЛ, архіваў Львова, Пецярбурга і Нясвіжа. Большасць апублікаваных дакументаў напісаны на беларускай і украінскай мовах.

У выданні змешчаны дакументы вярхоўнай улады Польшчы і ВКЛ (каралеўскія і велікакняжацкія лісты, інструкцыі, прывілеі), у тым ліку на беларускія маёнткі, мястэчкі, гарады, замкі, на падатковыя льготы, заснаванне таргоў і кірмашоў, магдэбургскія прывілеі. Таксама прадстаўлены дакументы пра асобныя соймавыя справы, пасольствы, прыватнаправавыя акты пра сацыяльна-эканамічныя і сямейна-бытавыя адносіны родаў Сангушкаў, Хадкевічаў, Заслаўскіх, Радзівілаў і іншых.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Выданні гістарычных крыніц Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Сангушкі Катэгорыя:Кнігі, выдадзеныя выдавецтвамі Аўстра-Венгрыі Катэгорыя:Кнігі 1880-х гадоў Катэгорыя:Кнігі 1890-х гадоў Катэгорыя:Кнігі 1900-х гадоў