Адка́зчык — бок цывільнай справы ў судзе або спрэчкі ў гаспадарчым судзе, якому прад’яўлена патрабаванне істца.

У цывільным працэсе Паводле беларускага права, адказчыкам можа быць грамадзянін, а таксама прадпрыемства, арганізацыя або установа, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі. У гаспадарчым судзе адказчыкам могуць быць толькі юрыдычныя асобы. Становішча адказчыка ў судзе, яго працэсуальныя правы і абавязкі прадугледжаны цывільным і гаспадарчым працэсуальным заканадаўствамі.

У крымінальным працэсе У крымінальным працэсе магчымы ўдзел адказчыка, калі ён нясе матэрыяльную адказнасць за шкоду, прычыненую абвінавачаным.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Іскі Катэгорыя:Прававая тэрміналогія