Томаш Камусэла (, нар. 24 снежня 1967 г.) — еўрапейскі навуковец сілезскага паходжання, які займаецца міждысцыплінарнымі даследаваннямі ў галіне моўнай палітыкі, нацыяналізму і этнічнай прыналежнасці.

Біяграфія

Вучыўся ў Сілезскім універсітэце ў Катавіцах, Польшча (1985-1992), у Потчэфструмскім універсітэце (цяпер частка Паўночна-Заходняга ўніверсітэта) у Потчэфструме, Паўднёвая Афрыка (1991) і ў Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце (1993-1994) у Празе, Чэхія. Атрымаў ступень доктара паліталогіі ў Інстытуце заходніх спраў (Instytut Zachodni) у Познані, Польшча, і ступень габілітацыі па культуралогіі ў Варшаўскай школе сацыяльных і гуманітарных навук у Варшаве, ПольшчаDr Tomasz KamusellaTomasz Kamusella..

Працаваў ва Універсітэце Аполе ў горадзе Аполе, Польшча; у Еўрапейскім універсітэцкім інстытуце ў Фларэнцыі, Італія; у Бібліятэцы Кангрэса ў Вашынгтоне, ЗША; у Інстытуце гуманітарных навук (Institut für die Wissenschaften vom Menschen, IWM) у Вене, Аўстрыя; у Інстытуце Гердэра ў Марбургу, Германія; у Трынці-каледжы ў Дубліне, Ірландыя; ва Універсітэце эканомікі ў Кракаве, Польшча; у Цэнтры славісцкіх даследаванняў пры Універсітэце Хакайда ў Сапара, Японія. Дацэнт ва Універсітэце Святога Андрэя ў ШатландыіDr Tomasz KamusellaTomasz Kamusella..

Дзейнасць

Аўтар публікацый і манаграфій па гісторыі Цэнтральнай Еўропы.

Вядомы ў Беларусі сваёй працай «Непольская Польшча. 1989 год і ілюзія вернутай гістарычнай пераемнасці».

Бібліяграфія

2025: Няпольская Польшча. 1989 год і ілюзія вернутай гістарычнай пераемнасці [Пераклад з англійскай мовы Мар'ян Гарэвіч; навуковы рэдактар Генадзь Сагановіч]. Мінск: Тэхналогія, 188 с. ,

2024: Papusza / Bronisława Wajs. Tears of Blood: A Poet’s Witness Account of the Nazi Genocide of Roma (рэдагавана і перакладзена з цыганскай мовы сумесна з Вольгай Барташ і Віктарам Шапавалам). Paderborn: Brill Schöningh, 422 с. .

2021: Politics and the Slavic Languages. 2021. London: Routledge, 350 с.

2021: Words in Space and Time: A Historical Atlas of Language Politics in Modern Central Europe. Budapest and New York: CEU Press, 310 с.

2021: (з Аснаке Кефале і Крыстаферам Ван дэр Бекенам) Eurasian Empires as Blueprints for Ethiopia: From Ethnolinguistic Nation-State to Multiethnic Federation. London: Routledge, 162 с.

2018: Ethnic Cleansing During the Cold War: The Forgotten 1989 Expulsion of Turks from Communist Bulgaria (Ser: Routledge Studies in Modern European History). London: Routledge, 328 с. .

2015: Creating Languages in Central Europe During the Last Millennium. Basingstoke: Palgrave Pivot, 168 с. .

2014: Ślōnsko godka / The Silesian Language. Zabrze: NOS, 196 с. .

2014: Warszawa wie lepiej – Ślązaków nie ma. O dyskryminacji i języku śląskim [Warsaw Knows Better – The Silesians Don’t Exist: On Discrimination and the Silesian Language]. Zabrze, Poland: NOS, 174 с. .

2009: The Politics of Language and Nationalism in Modern Central Europe. Basingstoke, UK: Palgrave Macmillan, 1168 с. .

2007: Silesia and Central European Nationalisms: The Emergence of National and Ethnic Groups in Prussian Silesia and Austrian Silesia, 1848–1918. 2007. West Lafayette, IN: Purdue University Press, 386 с.

2001: Schlonzsko: Horní Slezsko, Oberschlesien, Górny Śląsk. Esej o regionie i jego mieszkańcach. Elbląg: Elbląska Oficyna Wydawnicza, 108 с. .

Спасылкі

Катэгорыя:Дактары філасофіі Катэгорыя:Гісторыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Дактары палітычных навук