Захоп танкера Skipper (10 снежня 2025 года) — захоп сіламі ЗША нафтавага танкера, які накіроўваўся з Венесуэлы на Кубу.
Судна Танкер Skipper выйшаў з венесуэльскага порта Пуэрта-Хасэ. Ён перавозіў нафту кампаніі PDVSA. Груз у моры быў перакінуты на іншы танкер для дастаўкі на Кубу. Танкер належыў кампаніі Triton Navigation, зарэгістраванай на Маршалавых астравах, і знаходзіўся ў кіраванні нігерыйскай фірмы Thomarose Global Ventures. Улады Гаяны заявілі, што танкер незаконна знаходзіўся пад сцягам гэтай краіны, так як там не быў зарэгістраваны.
Раней танкер называўся Adisa і кіраваўся ўкраінскім бізнесменам Віктарам Арцемавым, які трапіў пад амерыканскія санкцыі з-за сувязяў з партыяй «Хезбала».
Захоп
10 снежня два верталёты з амерыканскага авіянаосца «Джэральд Р. Форд» з 10 марпехамі, 10 служачымі Берагавой аховы і яшчэ некалькімі салдатамі сіл спецыяльнага прызначэння падляцелі да судна, высадзіліся і захапілі яго. У момант захопу танкер знаходзіўся ў міжнародных водах паміж Гранадай і Трынідадам.
Генеральны пракурор ЗША Пэм Бондзі заявіла, што ўжо некалькі гадоў танкер знаходзіўся пад амерыканскімі санкцыямі з-за меркаванай датычнасці да схемы перавозак нафты для фінансавання іранскага Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і ліванскай «Хезбалы». «Захоп прайшоў бяспечна і надзейна, і наша расследаванне сумесна з Міністэрствам унутранай бяспекі па прадухіленні перавозкі нафты пад санкцыямі працягваецца», паведаміла яна.
Рэакцыя ўладаў Венесуэлы Віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Дэлсі Радрыгес назвала дзеянні ЗША міжнародным злачынствам, якое павінна пацягнуць «юрыдычную адказнасць». Яна заявіла, што сапраўдная мэта ЗША, звязаная з захопам танкера «скрасці або незаконна прысвоіць венесуэльскую нафту, нічога не заплаціўшы».
Міжнароднае права Канвенцыя ААН па марскім праве не прадугледжвае магчымасці захопу замежнага судна ў міжнародных водах у сувязі з санкцыямі, уведзенымі дзяржавай, якая ажыццяўляе захоп. ЗША не з’яўляюцца ўдзельнікам Канвенцыі ААН па марскім праве, але пры гэтым прызнаюць яе нормы. Канвенцыя ААН па марскім праве дапускае дагляд судна, калі ёсць падставы падазраваць, што яно «не мае нацыянальнасці», а ўлады Гаяны сцвярджалі, што танкер незаконна выкарыстаў сцяг гэтай дзяржавы.
Гл. таксама Гаянска-венесуэльскі крызіс (2023) Захоп брытанскага танкера ў Армузскім праліве (2019)
Крыніцы
Катэгорыя:Снежань 2025 года Катэгорыя:Падзеі 10 снежня Катэгорыя:Міжнародныя інцыдэнты