Алур-Сетар — карта Малайзіі () — горад у Малайзіі, сталіца штата Кедах і адміністрацыйны цэнтр акругі Ката-Сетар. Насельніцтва — каля 300 тыс. чал. Размешчаны ў паўночнай частцы Малайзіі, за 45 км на поўдзень ад мяжы з Тайландам. Алур-Сетар — адзін з найстарэйшых гарадоў рэгіёну, таксама з’яўляецца важным транспартным цэнтрам.
Клімат Алур-Сетар размешчаны ў зоне трапічнага мусоннага клімату: працяглы сезон дажджоў і кароткі сухі сезон, які працягваецца толькі месяц — люты. Як і ў іншых рэгіёнах з падобным кліматам, ападкі назіраюцца тут і падчас сухога сезона. На працягу ўсяго года тэмпература даволі пастаянная, сярэдні максімум — 32 ºС і сярэдні мінімум — 23 ºС. Сярэдні ўзровень ападкаў — 2400 мм у год. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Махатхір Махамад, малазійскі дзяржаўны дзеяч Абдул Рахман, 1-ы прэм'ер-міністр Малайзіі
Катэгорыя:Гарады Малайзіі