Іры́на Міро́наўна Бо́бер (нар. , Мінск) — беларускі гісторык, архівіст.
Біяграфія Нарадзілася 19 чэрвеня 1966 года ў Мінску. Верагодна, дачка гісторыка Мірона Бобера (нар. 1937).
Скончыла СШ № 24 г. Мінска, у 1988 годзе — гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
У 1986—1987 гадах працавала ў Музеі гісторыі Беларускай ваеннай акругі. У 1987—1990 гадах — экскурсавод у Музеі Вялікай Айчыннай вайны. З 1991 па 1992 год з’яўлялася навуковым супрацоўнікам Музея народнай архітэктуры і побыту.
З красавіка 1992 года працуе ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (НАРБ, затым — НГАБ). Займала пасады вядучага палеографа ў сектары сфрагістыкі, старшага навуковага супрацоўніка, галоўнага архівіста аддзела старажытных актаў.
Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя інтарэсы звязаны з гісторыяй функцыянавання копных судоў на Беларусі ў XVI—XVII стагоддзях.
Распрацоўвае актавыя кнігі Слонімскіх земскага і гродскага судоў, Брэсцкіх земскага і гродскага судоў, Гродзенскага і Віцебскага земскіх судоў. Займалася апісаннем пячатак на актавых дакументах Віцебскага і Слонімскага судоў, пергаментных грамат XV—XVI стагоддзяў.
Кіруе архіўнай практыкай студэнтаў.
З’яўляецца адным з аўтараў-складальнікаў навуковага зборніка «Тэстаменты другой паловы XVI ст. па матэрыялах актавых кніг НГАБ».
Бібліяграфія Ліст падкаморага гарадзенскага Грыгорыя Масальскага насельніцтву Гарадзенскага пав. аб правілах склікання коп і прызначэнні месцаў капавішчаў // Архіварыус: Зб. навук.-папул. паведамл. і арт. Вып. 1. Мн., 2001. С. 72-76.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся 19 чэрвеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1966 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Катэгорыя:Сфагісты Беларусі