«Да Ві́льні е́дуць» — беларуская народная гульня.
У гульні звычайна ўдзельнічаюць 3—8 хлопчыкаў. На пляцоўцы чэрцяць круг дыяметрам 4—7 метраў, у цэнтры ставяць «Вільня» (завостраная палка).
Правілы Першы гулец злёгку ўтыкае ў зямлю на рысцы круга калок (даўжынёй 15—20 сантыметраў) і б’е па ім шляжкай (палкай-бразготкай). На столькі, на колькі калок увойдзе ў зямлю, на столькі гулец перамяшчае яго да «Вільні». Калі ж прамахнецца, шляжка перадаецца іншаму.
Гульня працягваецца, пакуль усе калкі не стануць ушчыльную да «Вільні». Прайграе той, хто прыехаў у Вільню апошнім.
Літаратура
Катэгорыя:Беларускія народныя гульні