«Прафесіяналы» () — амерыканскі вестэрн рэжысёра Рычарда Брукса, які выйшаў на экран у 1966 годзе. Экранізацыя твора Фрэнка О’Рурка. У ролях — вядучыя галівудскія зоркі таго часу. Тры намінацыі на прэмію «Оскар», у тым ліку за рэжысуру Брукса.
Сюжэт Багаты тэхасец Джо Грант запрашае да сябе траіх мужчын, кожны з якіх з’яўляецца прафесіяналам у сваёй галіне, і прапануе ім працу — вызваліць яго жонку Марыю, захопленую мексіканскімі рэвалюцыянерамі. Лідар групоўкі Рыка прапануе Гранту наняць яшчэ аднаго чалавека, ужо спецыяліста па выбухах, для большай упэўненасці ў паспяховым завяршэнні справы. Багач згаджаецца, і чацвёрка герояў, з якіх дваім даводзілася раней сутыкацца з верхаводам мексіканцаў Расай, адпраўляецца на пошукі прыгажуні.
У ролях Берт Ланкастэр — Біл Долуорт Лі Марвін — Генры «Рыка» Фардан Клаўдзія Кардынале — місіс Марыя Грант Роберт Раян — Ханс Эрэнгард Вудзі Строўд — Джэйк Шарп Джэк Пэланс — Хесус Раса Ральф Беламі — Джо Грант
Катэгорыя:Фільмы 1966 года