Рычард Брукс (), сапраўдныя імя і прозвішча Рубен Сакс, (англ.: Ruben Sax); -) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсер, празаік. Лаўрэат прэміі «Оскар».

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і яўрэйскіх імігрантаў з Расійскай імперыі, скончыў Універсітэт Тэмпл у Філадэльфіі. Працаваў спартовым рэпарцёрам у некалькіх газетах, затым перайшоў у нью-ёркскую радыёкампанію WNEW. У 1930-х працаваў рэжысёрам у тэатры «Міл Понд», штатным сцэнарыстам у Галівудзе. У час Другой сусветнай вайны служыў у марской пяхоце.

У 1950 г. паставіў свой першы фільм «Крызіс». Быў жанаты на Джын Брукс. У 1960 г. ажаніўся з брытанскай актрысай Джын Сіманс, якая знялася ў яго фільме «Элмер Гантры»; іх шлюб працягнуўся да 1977 г. Уваходзіў у кола сяброў заснавальніка часопіса «Playboy» Х’ю Хэфнера.

Памёр ад сардэчнай недастатковасці ў 1992 годзе. Пахаваны на могілках Хілсайд, Калвер-Сіці.