Гета ў Боркавічах (лета — верасень 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Боркавічы Верхнядзвінскага раёна пачдас Халакосту.

Гісторыя Да вайны яўрэі ў Боркавічах жылі кампактна — у цэнтры мястэчка, уздоўж вуліцы, якая вяла на Дзісну, на поўдзень ад чыгуначнага пераездуА. Буболо. В Борковичах

Нямецкія войскі акупавалі Боркавічы 10 ліпеня 1941 года. Захапіўшы мястэчка, немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета. Габрэяў сагналі ў «Народны дом», дзе да вайны быў сельскі клуб — насупраць камендатурыА. Шульман. Тропа забвения .

Паводле адных сведчанняў, гета было абгароджана калючым дротам і ахоўвалася толькі перад канчатковым знішчэннем. Па іншых звестках — гета не было абгароджана, але напярэдадні расправы яўрэям забаранілі пакідаць свае дамы. Яўрэяў выкарыстоўвалі на прымусовых работахСветлана Лапина. Мою бабушку звали Розой… .

У адзін з дзён у пачатку верасня 1941 года (23 лютага 1942) усіх яўрэяў з «Народнага дома» вывелі і пагналі пешшу па дарозе на вёску Магеры. Іх адвялі прыкладна за 2 кіламетры, дзе насупраць праз дарогу ад заправачнай МТС, справа ад шашы на Дзісну, метрах у 150—200 у лесе была загадзя выкапана расстрэльная яма. Потым усіх расстралялі.

Усяго былі забітыя больш за 100 (каля 80) чалавек.

Памяць У 2013 годзе на магіле ахвяр генацыду яўрэяў намаганнямі фонду Лазаруса быў усталяваны помнік.

Крыніцы

Літаратура

Боркавічы Катэгорыя:Гісторыя Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Боркавічы