Дэмакратычная юніянісцкая партыя, ДЮП () — правацэнтрысцкая суданская палітычная партыя, звязаная з суфійскім ордэнам Хатмія.

Гісторыя Партыя ўзнікла ў 1952 годзе на базе гурткоў суфійскага ордэна Хатмія, заснаванага ў першай палове XIX стагоддзя Махамедам Асманам аль-Міргані II, і гарадской нацыяналістычнай партыі Ашыга Ісмаіла аль-Ажары, створанай у 1943 годзе. Першапачатковая назва — Нацыянальная юніянісцкая партыя (НЮП).

На першых парламенцкіх выбарах у Судане НЮП атрымала большасць. Аль-Ажары стаў прэм’ер-міністрам.

У 1956 годзе ўнутраныя рознагалоссі паміж фракцыяй аль-Ажары і ордэнам Хатмія прывялі да расколу партыі. Прыхільнікі ордэна Хатмія заснавалі асобную Народную дэмакратычную партыю (НДП).

У снежні 1967 года члены НДП і НЮП аб’ядналіся ў Дэмакратычную юніянісцкую партыю. На выбарах 1968 года рух атрымаў большасць і сфармаваў кааліцыйны ўрад з партыяй Ума. У 1969 годзе ДЮП была адхілена ад улады праз пераварот палкоўніка Німейры.

На выбарах 1986 года партыя заняла другое месца па колькасці месцаў у парламенце. Яе кіраўнік Ахмед аль-Міргані стаў прэзідэнтам Судана, але ў 1989 годзе ён быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту Амара аль-Башыра. З тых часоў старшыня партыі заставаўся ў эміграцыі ў Егіпце.

У 1989 годзе далучылася да кааліцыі «Нацыянальны дэмакратычны альянс».

У лістападзе 2022 года, пасля дзяржаўнага перавароту генерала аль-Бурхана ў 2021 годзе, Міргані вярнуўся на радзіму, але неўзабаве з’ехаў у Егіпет.

Ідэалогія Выступае за аб’яднанне Судана і Егіпта. Асноўныя пастулаты: плюралізм у палітыцы, змешаная эканоміка і свецкасць.

Крыніцы

Катэгорыя:Нацыяналістычныя партыі