Даўгаўпілскі касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі () — касцёл у горадзе Даўгаўпілс (Латвія). Знаходзіцца ў Яўнбувэ па адрасе вуліца А. Пумпура 11а (A. Pumpura iela 11a). Уваходзіць у Рэзэкнэнска-Аглонскую дыяцэзію.

Храм будаваўся ў 1902—1905 гадах, асвечаны 4 снежня (21 лістапада) 1905 года. У 1986 годзе з вежы вецер сарваў чыгунны крыж. Была праведзена мантажная аперацыя па пад’ёме і ўстаноўцы крыжа на месца.

У чэрвені 2005 года ўрачыста адзначалася 100-годдзе існавання храма.

Крыніцы

Літаратура Kaminska R., Bistere A. Sakrālās arhitektūras un mākslas mantojums Daugavpils rajonā. — Рига: Neputns, 2006. — 296 с. — ISBN 9984-729-90-7.

Катэгорыя:Каталіцкія храмы Латвіі Катэгорыя:Храмы Даўгаўпілса