Рамат-Трамп ( — «узвышша Трампа») — населены пункт на Галанскіх вышынях. З пункту гледжання адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Ізраіля, уваходзіць у склад Паўночнай акругі. Размяшчаецца на ўсход ад пасёлка Кела-Алон і ў непасрэднай блізкасці ад так званай «Нафтавай дарогі».
Названы ў гонар прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які ў 2019 годзе абвясціў пра прызнанне ЗША Ізраільскага суверэнітэту над Галанскімі вышынямі. Гэта першы пасля мошава Кфар-Труман выпадак, калі Ізраіль дае населенаму пункту імя ў гонар дзейнага прэзідэнта ЗША. На першым этапе будаўніцтва плануецца ўзвесці 110 дамоў. У чэрвені 2020 года ўрад Ізраіля ўхваліў выдзяленне 8 мільёнаў новых ізраільскіх шэкеляў (каля 2,3 мільёна долараў) на фінансаванне паселішча. 4 ліпеня 2020 года побач з уваходам у Рамат-Трамп быў усталяваны мемарыял у гонар прэзідэнта Дональда Трампа, са скульптурнай кампазіцыяй арла які стаяў перад менорай. Першыя пасяленцы пачалі прыбываць у красавіку 2021 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 2019 годзе Катэгорыя:Першае прэзідэнцтва Дональда Трампа