81-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Залаты глобус» за заслугі ў галіне кінематографа і тэлебачання за 2023 год адбылася 7 студзеня 2024 года ў гатэлі The Beverly Hilton у Беверлі-Хілз, Каліфорнія. Намінанты былі абвешчаныя 11 снежня 2023 года.

Цырымонія ўпершыню з 1982 года транслявалася ў прамым эфіры тэлеканалам CBS.

Намінацыі і ўзнагароды

Ігравое кіно Найлепшы фільм — драма «Опенгеймер»

Найлепшы фільм — камедыя ці мюзікл «Бедныя-няшчасныя»

Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм «Хлопчык і чапля»

Найлепшы замежны фільм «Анатомія падзення» (Францыя)

Найлепшы драматычны акцёр Кіліян Мёрфі («Опенгеймер»)

Найлепшая драматычная актрыса Лілі Гладстан («Забойцы кветкавага месяца»)

Найлепшы акцёр у камедыі ці мюзікле Пол Джамаці («Пакінутыя»)

Найлепшая актрыса ў камедыі ці мюзікле Эма Стоўн («Бедныя-няшчасныя»)

Найлепшы акцёр другога плана Роберт Даўні (малодшы) («Опенгеймер»)

Найлепшая актрыса другога плана Давайн Джой Рэндальф («Пакінутыя»)

Найлепшы рэжысёр Крыстафер Нолан («Опенгеймер»)

Тэлевізійныя катэгорыі Найлепшы серыял — драма «Спадкаемцы»

Найлепшы серыял — камедыя ці мюзікл «Мядзведзь»

Найлепшы міні-серыял ці тэлефільм «Сварка»

Найлепшы акцёр серыяла — драма Кіран Калкін («Спадкаемцы»)

Найлепшая актрыса серыяла — драма Сара Снук («Спадкаемцы»)

Найлепшы акцёр серыяла — камедыя ці мюзікл Джэрэмі Ален Уайт («Мядзведзь»)

Найлепшая актрыса серыяла — камедыя ці мюзікл Аё Эдэбіры («Мядзведзь»)

Найлепшы акцёр у міні-серыяле ці тэлефільме Стывен Ён («Сварка»)

Найлепшая актрыса ў міні-серыяле ці тэлефільме Алі Вонг («Сварка»)

Найлепшы акцёр другога плана — міні-серыял, тэлесерыял ці тэлефільм Мэцью Макфэд’ен («Спадкаемцы»)

Найлепшая актрыса другога плана — міні-серыял, тэлесерыял ці тэлефільм Элізабэт Дэбікі («Карона»)

Зноскі

Спасылкі THE 81ST GOLDEN GLOBE AWARDS FOR THE YEAR ENDED DECEMBER 31, 2023 PRESS RELEASE

Катэгорыя:Цырымоніі ўзнагароджвання прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Кінапрэміі 2024 года Катэгорыя:Тэлевізійныя прэміі 2024 года Катэгорыя:Падзеі 7 студзеня Катэгорыя:Студзень 2024 года