Адносіны паміж Полацкім княствам і Венгерскім Каралеўствам былі пераважна пасрэднымі. Аднак Полацкае княства ў пэўныя моманты выступала саюзнікам Венгрыі ў супрацьстаянні з Валынскім княствам і Смаленскім княствам. Гэты саюз вядомы як Полацка-Суздальска-Венгерскі саюз. Значна больш цесныя сувязі мелі Галіцка-Валынскае княства (Пазней, Каралеўства Русь), у якое ўваходзілі землі поўдня сучаснай Беларусі, і Каралеўства Венгрыя. Кальман Галіцкі з Арпадаў, вядомы таксама як Коламан, быў герцагам Харватыі і Славоніі, а таксама князем Галіча. Ён быў абраны каралём Белай Русі (Даслоўны тытул: Кароль белых русінаў). Пазней на некаторы час Заходняе Палессе апынулася пад уладай Венгерскай кароны (падчас васалізацыі Карытавічаў Лаяшам Венгерскім).
Перыяд найбольш моцных сувязяў паміж беларусамі і венграмі характарызуецца Венгерска-Вялікалітоўскімі адносінамі. Пасля Крэўскай уніі 1385 года паміж Польскім каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім, пачалася антывенгерская палітыка, якая прывяла да збліжэння з Валашскім княствамЦемушаў В. Валашскае княства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя.. У 1380 годзе быў заключаны польска-валашскі дагавор супраць Венгрыі. Адносіны ВКЛ і Венгрыяй хутка развіваліся і дасягнулі свайго піку падчас праўлення вялікалітоўскай дынастыі Ягелонаў у Венгрыі, і падчас кіравання Уладзіслава Варненчыка ў Польшчы і Венгрыі..
Гісторыя
Полацкае княства Першы вядомы ваенна-палітычны кантакт паміж крывічамі і гунамі адбыўся падчас аблогі Полацка гунамі, калі тыя здзейснілі свой паход на Русь. Гэтая гістарычная падзея апісана ў «Сазе Тыдрыка Бернскага». Згодна з аповедам у сазе, Атыла і Тыдрык зверглі Вальдзімара, які ў той час быў конунгам Русі (Русіланд), Польшчы (Пуліналанд) і Полацка (Палціскі). Пазней яны прызначылі яго брата Ірана ўладарыць Смаленскам і Полацкам.
Генрых з Мюгельну, перакладчык і пісьменнік, які працаваў пры дварах розных еўрапейскіх манархаў, уключаючы венгерскага караля Людовіка I Вялікага. Падчас службы пры венгерскім двары ён пазнаёміўся з венгерскімі хронікамі, якія выкарыстаў у сваіх гістарычных творахKoziej J. Henryk z Mugeln // Encyklopedia katolicka.
У сваёй нямецкай хроніцы Генрых апісвае паход гунаў праз Еўропу, згадваючы «чорных русінаў» і «белых русінаў». У рукапісе канца XV ст., сустракаецца назва «Белая Русь». Венгерскі каментатар Эўтен Траўнік мяркуе, што «белых русінаў» дадаў перапісчык рукапісу, натхнёны «чорнымі» і «белымі» полаўцамі (куманамі)Cronicon Rhytmicum Henrici de Mugeln.
Полацкі пасол Андраша II Першая магчымая, хоць і не вельмі выразная, згадка пра беларуска-венгерскія адносіны датуецца пачаткам XIII стагоддзя. Як і наступныя кантакты, гэтыя адносіны былі выкліканы экспансіяй Венгрыі ў адносінах да Галіча. Гэтая гіпатэтычная рэканструкцыя была выказана даследчыкам А. Назаранкам.
Згодна з Суздальскім летапісам, у перыяд з 1217 па 1218 г. вялікага князя Уладзімірскага наведаў полацкі епіскап Уладзімір. Ён прывёз з сабой царкоўныя дары з Канстанцінопаля. Сярод іх знаходзіліся частка дрэва з крыжа Хрыстовага, мошчы Святога Логвіна, уключаючы абедзве ягоныя рукі, а таксама мошчы Марыі Магдалены і іншыя рэліквіі.
А. Назаранка выказаў меркаванне, што полацкі епіскап Уладзімір мог быць паслом ад венгерскага караля Андраша II. Андраш II у той час, у 1217—1218 г., знаходзіўся ў крыжовым паходзе ў Палесціну, спрабуючы вярнуць Іерусалім з рук мусульман.
Полацк у гэты час перажываў перыяд аслаблення. Каля 1180—1183 гг. Літва скінула з сябе залежнасць ад яго і пачала ваяўнічыя набегі на рускія землі. 30-гадовае кіраванне Уладзіміра Полацкага («караля Вальдэмара»Паводле Хронікі Генрыха Латвійскага) часова стабілізавала ўнутраную сітуацыю ў Полацку, але Ніжняе Падзвінне менавіта ў гэты час было страчана на карысць лівонскіх крыжакоў. Акрамя іх, на кантроль над Полацкам прэтэндавала Смаленскае княства. Смерць Уладзіміра ў 1216 г. прывяло княства да падрыхтоўкі сумеснага з Літвой паходу ў Лівонію. Невядома дакладна, хто пасля яго заняў полацкі пасад.
Полацка-Суздальска-Венгерскі саюз Суздальскае княства, разам з Галічам, часта з’яўляўся саюзнікам Венгрыі ў канфрантацыі з Смаленскам і Валынню. Венгры разумелі, што ні Валынь, дзе кіраваў Даніла Раманавіч, які імкнуўся вярнуць сабе галіцкую спадчыну свайго бацькі, ні смаленскія Расціславічы, якія лічылі сябе «натуральнымі» вялікімі князямі кіеўскімі і прэтэндавалі на Галіччыну, не змогуць змірыцца з панаваннем Кальмана над Галічам. Таму яны шукалі саюзнікаў сярод рускіх княстваў. Полацк выглядаў надзейным саюзнікам, бо мог нейтралізаваць Смаленск і Валынь.
Венгерская дыпламатыя мела высокую ступень інфармаванасці аб сітуацыі ў Русі і вакол яе. Імперскія амбіцыі Андраша II і яго далёкасяжныя планы на Усходзе падмацоўваліся прадуманай дыпламатыяй. Полацкі епіскап, як пасол Андраша II з Канстанцінопаля ў Суздаль, меркаваў стварыць венгерска-суздальска-полацкі саюз супраць Смаленска і Валыні. Такім чынам, Полацка-Венгерскія адносіны дасягнулі свайго найбольшага развіцця пры Уладзіміры Полацкім і Андраше II Венгерскім. У гэты перыяд Венгрыя і Полацк актыўна падтрымлівалі адзін-аднаго ў супрацьстаянні з Валынскім і Смаленскім княствамі.
Далейшыя падзеі пацвердзілі, што венгры не дарэмна баяліся смаленскіх Расціславічаў: у 1219 годзе Мсціслаў Мсціславіч Удалы, смалянін па паходжанні і пажыццёвы ўладар аднаго з смаленскіх удзелаў Таропца, пакінуў наўгародскае княжанне і, падтрыманы Уладзімірам Рурыкавічам, які таксама дзеля гэтага пакінуў смаленскі пасад, часова адваяваў у Кальмана Галіч.
Андраш быў адным з найбольш амбітных венгерскіх манархаў, і незалежна ад праўдзівасці гіпотэзы пра саюз з Полацкам, заключаны каля 1218 года, аказаў значны, хоць і ўскосны, уплыў на будучую гісторыю Беларусі. Ён запрасіў Тэўтонскі ордэн ва Усходнюю Еўропу ў 1211 годзе, пасяліўшы крыжакоў у раёне плато Бырса (сучасная Румынія) для абароны ад полаўцаў. Хоць крыжакі былі неўзабаве выгнаныя з Венгрыі і пасяліліся ў Прусіі, Венгрыя працягвала аказваць ім палітычную і ваенную падтрымку.
Кальман Галіцкі У 1211 годзе Андраш II у саюзе з Лешкам Белым і валынскімі князямі пасадзіў на галіцкае княжэнне Даніла Раманавіча. Аднак пасля адыходу венграў галіцкія баяры выгналі Раманавічаў. Тады Андраш II у саюзе з Лешкам захапіў Галіч у 1214 годзе і пасадзіў там свайго сына Кальмана. Андраш II звярнуўся да папы Інакенція III з просьбай каранаваць Кальмана галіцкай каронай і ўмацаваць яго статус уніяй галіцкай праваслаўнай царквы з каталіцкай, што і было зроблена ў 1215 годзе. Магчыма, ужо ў гэты час з’явілася назва «белыя русіны». Тытул «караля белых русінаў» прыпісваўся ў напісаным на стагоддзе пазней «Жыціі Святой Кінгі» галіцкаму каралю Кальману. Блаславёная (а не святая, як сцвярджае «Жыціе Кунегунда» (1234—1292), больш вядомая пад сваім памяншальным венгерскім імем Кінга, была дачкой венгерскага караля Белы IV і жонкай кракаўскага князя Баляслава Сарамлівага. Аўтар «Жыція Святой Кінгі» ясна спасылаецца на венгерскую крыніцу (Legitur in Cronicis Hungarorum). На жаль, не захавалася ніякая сучасная Кальману крыніца, якая б пацвярджала гэты тытул Кальмана.
«Жыціе Святой Кінгі» было напісана, як мяркуецца, між 1317 і 1329 гадамі. Згадка пра Кальмана як «караля белых русінаў» магла папасці ў яго з гіпатэтычнай крыніцы, якой была не захаваная хроніка з часоў панавання венгерскага караля Стэфана (1270-1272). «Жыціе Святой Кінгі» застаецца самай ранняй захаванай крыніцай, у якой згадваюцца «белыя русіны»Latyszonek, O. From White Russia to Belarus / O. Albaruthenicus Annus tatyszonek. - T.V, 2004.Белы, А. Хроніка Белай Pyci. Chronicon Russiae Albae. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы / А. Белы. - Мінск, 2000. - 238 с..
Вялікае княства Літоўскае У 1500 годзе ў Будзе быў заключаны польска-венгерска-французскі палітычны саюз. Гэты саюз павінен быў быць распаўсюджаны і на Вялікае Княства Літоўскае на працягу года. Аднак, нягледзячы на ўсе намаганні, дадзены саюз так і не быў рэалізаваныНиколаева, Л. В. Внешняя политика Великого Княжества Литовского в конце XIV–середине XVI в.: основные направления в геополитической перспективе / Л. В. Николаева // Межкультурные исследования. – 2020. − № 5. – С. 140–174..
Кіраванне Стефана Баторыя Вялікі князь Літоўскі і Кароль Польскі, Стэфан Баторый, паходзіў з венгерскага арыстакратычнага роду Баторыяў.
25 мая 1571 года Баторый быў абраны князем Трансільваніі, нягледзячы на супрацьдзеянне імператарскага двара. Пасля таго, як кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на пасаду караля Рэчы Паспалітай і быў абраны ў снежні 1575 года. Пры абранні на трон ён ажаніўся з Ганнай Ягелонкай, дачкой Жыгімонта I Старога. Каранацыя як караля польскага адбылася 1 мая 1576 года, а як вялікага князя літоўскага — у чэрвені 1576 года.
Гл. таксама
Адносіны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Дунайскімі княствамі Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага
Крыніцы
Катэгорыя:Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Знешняя палітыка Венгрыі