За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Ашмянскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета: У гета вёскі Гальшаны (верасень 1941 — кастрычнік 1942) утрымліваліся каля 800 чалавек, якія пасля былі перамешчаныя і забітыя ў іншых месцах. У гета вёскі Жупраны (канец 1941 — канец 1942) былі забітыя каля 150 чалавек. У гета горада Ашмяны (кастрычнік — снежань 1941) былі закатаваныя і забітыя каля 2000 чалавек.

У Ашмянскім раёне 2 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта Залінская (Паранская) Зофія і Тэшнер (Паранская) Данута, якія выратавалі ў Ашмянах Залкінда УладзіміраЯд Вашем. История спасения. Залинская Зофия. .

У раёне Ашмян устаноўлены тры помнікі забітым яўрэям раёна: у вёсках Талмінава, Ягелаўшчына, урочышчы Ройста.

Крыніцы

Літаратура

Ашмянскі раён Катэгорыя:Гісторыя Ашмянскага раёна