Ма́рка Анто́ніа Ру́біа (; нар. , ) — амерыканскі палітык.

Дзяржаўны сакратар ЗША (з 20 студзеня 2025 года).

Біяграфія Марка нарадзіўся ў Фларыдзе ў сям’і кубінскіх імігрантаў (яго бацькі пераехалі ў ЗША у 1956 годзе і сталі амерыканскімі грамадзянамі ў 1975 годзе). Дзяцінства палітыка прайшло ў Лас-Вегасе, дзе яго бацька працаваў бармэнам. У 1985 годзе сям’я вярнулася ў Фларыду.

Марка Рубіа скончыў школу ў 1989 годзе. Ва Універсітэце Фларыды атрымаў ступень бакалаўра паліталогіі (1993 год). Праз тры гады (у 1996 годзе) скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Маямі.

Яшчэ студэнтам удзельнічаў у выбарчай кампаніі рэспубліканца Роберта «Боба» Доўла 1996 года, дзе атрымаў першы досвед у палітыцы (на гэтых выбарах Доўл прайграў дэмакрату Білу Клінтану, які балатаваўся на другі тэрмін).

Палітычная кар’ера самога Марка Рубіа пачалася ў 1998 годзе з абрання ў гарадское праўленне Заходняга Маямі. Ужо ў 1999 годзе ён быў абраны ў Палату прадстаўнікоў штата Фларыда, дзе заняў пасаду лідара большасці ў 2003 годзе, а затым спікера ў 2006 годзе.

У 2010 годзе выйграў выбары ў Сенат ЗША, а затым яшчэ двойчы пераабіраўся. Узначальваў камітэт па малым бізнесе, уваходзіў у склад камітэтаў па разведцы (віцэ-старшыня) і міжнародных адносінах. У 2016 годзе ён вырашыў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, але прыпыніў кампанію пасля паражэння на праймерыз у сваім родным штаце.

Праз некалькі дзён пасля сваёй перамогі на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года, Дональд Трамп вылучыў кандыдатуру Рубіа на пасаду дзяржсакратара ў сваёй адміністрацыі. 20 студзеня 2025 года Сенат ЗША зацвердзіў гэта рашэннеМарко РубиоКак сын эмигрантов Марко Рубио стал госсекретарем СШАМарко Рубио. Политик, государственный секретарь США.

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Рэспубліканскай партыі ЗША