За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Зэльвенскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахГерои партизанского движения.

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета: У гета пасёлка Дзярэчын (пачатак 1942 — чэрвень-ліпень 1942) былі закатаваныя і забітыя каля 4100 чалавек. У гета пасёлка Зэльва (да лістапада 1942 альбо лета 1943 годаZelwa Данюк А. «Мои воспоминания о Зельве» ) было закатавана і забіта невядомая колькасць чалавек.

У Зэльвенскім раёне 5 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага Мемарыяльнага комплексу Катастрофы і гераізму яўрэйскага народа «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Дзедавіч Філамена і ГаннаЯд Вашем. История спасения. Дедович Филомена. , Іголка ІванЯд Вашем. История спасения. Иголко Иван. , Бусловіч Станіслаў і Чарняк СтэфаніяЯд Вашем. История спасения. Буслович Станислав. .

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў ДзярэчынеDerechin і ў 1964 годзе — на брацкай магіле ў вёсцы Старая Галынка.

Крыніцы

Літаратура

Зэльвінскі раён Катэгорыя:Гісторыя Зэльвенскага раёна