Гаўрыіл Мікалаевіч Траяпо́льскі (; ) — рускі савецкі пісьменнік, публіцыст, драматург і сцэнарыст. Заслужаны работнік культуры РСФСР (1985). Аўтар аповесці «Белы Бім Чорнае вуха», па якой быў зняты аднайменны мастацкі фільм.

Біяграфія Нарадзіўся 16 (29) лістапада 1905 года ў сяле Наваспаскае Барысаглебскага павета Тамбоўскай губерні (цяпер — сяло Наваспасаўка ў Грыбанаўскім раёне Варонежскай вобласці Расіі) у сям’і святара.

У 1923 годзе скончыў школу ў Новахапёрску і паступіў у сельскагаспадарчае вучылішча ў вёсцы Алёшкі Барысаглебскага паветаТроепольский Гавриил Николаевич (16 (29). 11. 1905 — 30.06.1995) // Борисоглебская ЦБС. Вучылішча скончыў у 1924 годзе, працаваў настаўнікам, у 1931—1954 гадах — аграномам у калгасеК 110-летию со дня рождения Гавриила Николаевича Троепольского (на Алёшкаўскі апорным пункце Варонежскай абласной доследнай станцыі). З 1937 па 1954 год загадваў дзяржаўным сортвыпрабавальным участкам па збожжавых культурах у горадзе Астрагожск, займаўся селекцыяй проса. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся на акупіраванай тэрыторыі Варонежскай вобласці і выконваў заданні савецкай разведкі. У 1959 годзе пераехаў у Варонеж, дзе пражыў да канца жыцця.

Памёр 30 чэрвеня 1995 года, пахаваны ў Варонежы на Алеі Славы мемарыяльных Камінтэрнаўскіх могілак.

Творчасць Першае апавяданне Г. М. Трояпольскага «Дзядуля», падпісана псеўданімам «Т. Лирваг», было надрукавана ў альманаху «Литературный Воронеж» у 1938 (1937) годзе. У творчасці пісьменніка адлюстраваны тэмы сельскай гаспадаркі, процістаяння злу ў розных яго праявах, спачування і жорсткасці ў паўсядзённым жыцці, абароны ўсяго жывога.

Аўтар цыкла сатырычных апавяданняў «З запісак агранома» (1953; кінасцэнарый «Зямля і людзі, пастаноўка 1956 года)», аповесцей «Кандыдат навук» (1958), «У чароце» (1963), рамана «Чарназём» (1958—1961), п’еса «Пастаяльцы» (1971), публіцыстычны нарыс «Аб рэках, глебах і іншым» (1963) і іншых твораў. Аповесць «Белы Бім Чорнае вуха» была напісана ў 1971 годзе. Па ёй у 1977 годзе рэжысёрам Станіславам Растоцкім быў зняты аднайменны мастацкі фільм (у галоўнай ролі Вячаслаў Ціханаў).

Многія творы Г. М. Трояпольскага перакладзены на мовы народаў СССР і замежныя мовы. На беларускую мову паасобныя творы пераклалі Янка Брыль і Алесь Жук.

Узнагароды і званні Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў (1981) Дзяржаўная прэмія СССР (1975) — за аповесць «Белы Бім Чорнае вуха» Літаратурная прэмія «Банкарэліна» (Італія, 1981) Залаты медаль «Фонду Леанарда Да Вінчы» (Фларэнцыя) Заслужаны работнік культуры РСФСР (1985) Ганаровы грамадзянін Варонежа (1993)

Памяць

У гонар Г. М. Траяпольскага названы вуліцы ў Астрагожску і Варонежы (пасёлак Падгорнае). Мемарыяльныя дошкі ўстаноўлены на дамах, дзе жыў Г. М. Траяпольскі ў Астрагожску і Варонежы, на будынку былой пачатковай школы вёскі Махроўка Барысаглебскага гарадскога акругі. Імя пісьменніка прысвоена адной з бібліятэк Варонежа.

Крыніцы

Літаратура

Бенькевич Г. А. Троєпо́льський Гаврило Миколайович // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 355. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.

Спасылкі К 110-летию со дня рождения Гавриила Николаевича Троепольского // Сайт навуковай бібліятэкі Варонежскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Троепольский Гавриил Николаевич (16 (29). 11. 1905 — 30.06.1995) // Борисоглебская ЦБС Юрий Подколзин Из агрономов — в писатели: чем в молодости занимался автор «Белого Бима» Гавриил Троепольский // Сетевое издание Интернет ТВ «Губерния»

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Драматургі СССР Катэгорыя:Драматургі XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Сцэнарысты XX стагоддзя Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Варонежа Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі СССР Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Аграномы СССР Катэгорыя:Педагогі СССР