Урад выратавання Сірыі (УВС, , ) — дэ-факта альтэрнатыўны ўрад сірыйскай апазіцыі, сфармаваны ў лістападзе 2017 года ісламісцкай групоўкай «Хаят Тахрыр аш-Шам» у ходзе грамадзянскай вайны ў Сірыі. Станам на снежань 2024 года, УВС кантраляваў мухафазу Ідліб, большую частку мухафазы Халеб і частку тэрыторыі Латакіі і Хамы.

Падкантрольнае насельніцтва — каля 4 000 000 чалавек. Штаб-кватэра размешчана ў Ідлібе. Афіцыйная мова — арабская. УВС фактычна ўяўляў сабой аўтарытарную мілітакратычную ісламскую рэспубліку, цалкам падпарадкаваную кіраўніцтву «Хаят Тахрыр аш-Шам».

У снежні 2024 года Мухамед аль-Башыр быў упаўнаважаны сфармаваць новы ўрад на пераходны перыяд пасля захопу Дамаска апазіцыйнымі сіламіПолитику Мухаммеду Баширу поручат формирование нового правительства — Интерфакс.

На яго базе ўтвораны Пераходны ўрад Сірыіplay.

Крыніцы

Катэгорыя:2017 год у Сірыі Катэгорыя:З’явіліся ў 2017 годзе Катэгорыя:Сірыйская апазіцыя Катэгорыя:Антыўрадавыя баявыя фракцыі сірыйскага канфлікту Катэгорыя:Палітычная апазіцыя