За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Рэчыцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахА. Каганович. Евреи Речицы в годы немецкой оккупации, 1941—1943 гг. .
Масавыя забойствы адбываліся ў Рэчыцы, Васілевічах, вёсках Горваль (33 чалавекі 7 верасня 1941 года), Дуброва, Крынкі, Холмеч (каля 60 чалавек) і іншых месцах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у Рэчыцы, дзе да другой паловы снежня 1941 года замучылі і забілі каля 3500 чалавек.
У Рэчыцкім раёне 7 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Анішчанка ВольгаЯд Вашем. История спасения. Анищенко Ольга. , Багданава АленаЯд Вашем. История спасения. Богданова Елена. , Залатухіна ФядораЯд Вашем. История спасения. Золотухина Федора. , Сопат Сцяпан і Аляксандра, Белы Філіп, Белая ЮліянаЯд Вашем. История спасения. Сопот Степан и Александра, Белый Филипп и Белая Юлиана. .
Тры помнікі забітым яўрэям устаноўлены ў РэчыцыЛ. Смиловицкий. Гибель еврейской общины в Речице (из книги «Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг.», Тель-Авив, 2000)В. Макаревич. Уроки истории .
Крыніцы
Літаратура
Рэчыцкі раён Катэгорыя:Гісторыя Рэчыцкага раёна