Раве́йкі (, ) — былая вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Малецкага сельсавета.

Скасавана 21 мая 1984 годаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 мая 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789)..

Назва У гэтым рэгіёне (Дабучын) у 1563 г. засведчаны баярын путны «Янко Ревейко»Ревизия Кобринской экономии, составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегою. Вильно, 1876. С. 202..

Паводле М. Бірылы прозвішчы Равека, Равяка, Равякоў, Рова, Рэва, Ревяка, Ревякин тлумачацца як «равун, той, хто раве»М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 344, 351.. Такое ж значэнне маюць і украінскія прозвішчы Рева, Ревій, Рев'юкЮ. К. Редько. Сучасні українські прізвища. Київ, 1966. С. 72, 137, 153., рускае Ревякин (ад мянушкі Ревяка)В. А. Никонов. Словарь русских фамилий. Москва, 1993. С. 101. Таксама ёсць украінскія прозвішчы Ревин, РевичЮ. К. Редько. Довідник українських прізвищ. Київ, 1968. С. 187-188.. У беларускай мове існуе суфікс назоўнікаў -ейк-а, які мае памяншальна-ласкальнае значэнне або значэнне «носьбіт працэсуальнай прыметы»Беларуская граматыка. Ч. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. Мінск, 1985. С. 268, 295.. А на захадзе Ўкраіны вядомы прозвішчны памяншальны суфікс -ейка (-ейко), які ўтвораны ад -ей- і -к-, і з'яўляецца лакальным заходнеўкраінскім варыянтам агульнаўкраінскага суфікса -енько (Івасейко - Івасенько)Ю. К. Редько. Сучасні українські прізвища. Київ, 1966. С. 120..

У пачатку 18 ст. фіксавалася старое літоўскае прозвішча Рэвейкаhttps://www.epaveldas.lt/preview?id=1359%2F1%2F8. Ёсць сучасныя Revas, Revaitishttps://pavardes.lki.lt/?pv=b764f3b8125e2f1787ee21de4bbc67ea, ля Гервятаў было Рэвойцьhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-HFV1?i=52&cat=834953. Утваральнік -eik- у літоўскіх прозвішчах адзін з найбольш папулярныхDaiva Sinkevičiūtė. Lietuvių dvikamienių asmenvardžių trumpiniai ir jų kilmės pavardės. Vilnius, 2006. С. 250.. Аснова Rev- выкарыстоўвалася сярод старажытных балцкіх двухасноўных імёнаў (Ревбут з Літоўскай Метрыкі)Daiva Sinkevičiūtė. Nežinomi Lietuvos Metrikos dvikamieniai asmenvardžiai su pirmaisiais apeliatyviniais dėmenimis // Baltistica LIII(2) 2018 303–325. С. 313..

Крыніцы

Спасылкі