Сцяпан Піліпавіч (Філіпавіч) Пацяруха (, в. Калядзічы, , Гродзенская губерня, Расійская імперыя — ) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі і партыйны дзеяч.
Біяграфія За ўдзел ў стварэнні арганізацыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) у Палескім ваяводстве ў 1925—1927 гадах зняволены ў турму. З 1928 года сакратар Пружанскага падпольнага райкама КПЗБ. Адзін з кіраўнікоў забаўстоўкі лесарубаў у Белавежскай пушчы (1932—1933 гадах). У 1932—1937 гадах зняволены ў турму, у 1938—1939 гадах у Бяроза-Картузскім канцэнтрацыйным лагеры. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі працаваў намеснікам старшыні Пружанскага, старшынёй Поразаўскага райвынкамаў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў намеснікам упаўнаважанага ЦК КП(б)Б па Брэсцкай вобласці, член Брэсцкага падпольнага абкома, сакратар Пружанскага падпольнага райкама КП(б)Б. У чэрвені—ліпені 1943 года камісар партызанскай брыгады імя Панамарэнкі.
Пасля вайны на партыйнай рабоце ў Брэсцкай вобласці. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1940—1946 гадах.
У 1953 годзе скончыў Рэспубліканскую пыртыйную школу пры ЦК КПБ.
Літаратура
Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы