Раіса Рыгораўна Алешына (Міхайлава; ; ) — беларуская мастачка.
Біяграфія Нарадзілася года ў Ленінградзе. Перажыла вайну ў блакадным горадзе.
Скончыла ў 1950 годзе мастацка-рамеснае вучылішча ў г. Канакова Цвярской вобласці (Расія). Там пачала працу на фаянсавым заводзе імя М. І. Калініна. Упершыню творы былі выстаўлены ў 1957 годзе на Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве. Удзельніца мастацкіх выставак з 1958 года.
Працавала ў 1966—1979 гадах галоўным мастаком Іркуцкай вобласці, з 1970 года — на Добрушскім фарфоравым заводзе.
У 1977 годзе адбылася персанальная выстаўка ў Іркуцкім мастацкім музеі, праз год у Сергіеве Пасадзе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года.
Жыла ў г. Добруш Гомельскай вобласці. Памерла года.
Творчасць Працуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (фарфор). Асноўныя творы: чайныя сервізы «Грыбок», «Пяшчота», «Рускі»; цыкл кампазіцый «Сняжок», «Залатая тайга», «Сабаліны край»; кубкі «Алені», «Паўночныя матывы».
Значная частка работ знаходзіцца ў прыватных калекцыях, больш за 100 твораў – у Іркуцкім мастацкім музеі імя У. П. Сукачова, 15 твораў - у зборы музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.
Узнагароды Узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР (1978), ордэнам Дружбы народаў (1986).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі . Гомельский дворцово-парковый ансамбль начал проект, посвященный художникам Гомельщины, с истории добрушанки Раисы Алешиной. Добрушскі край.
Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі