Пікнапорус кінаварна-чырвоны (Pycnoporus cinnabarinus) — від грыбоў сямейства Паліпоравыя, які раней уключаўся ў род Polyporus.

Апісанне

Пладовыя цела аднагадовыя, паўкруглыя, памерам 5-8 3-10 см. Паверхня капялюшыкаў слаба занальная, пакрытая пухам, кінаварна-аранжавая.Пікнапорус кінаварна-чырвоны ў Чырвонай кнізе Беларусі Ён расце на мёртвых, паваленых ліставых дрэвах, асабліва бярозы, рабіны. Найбольш часта сустракаецца ў светлых, сухіх змешаных лясах. З'яўляецца прычынай белай гнілі на дрэвах.

Арэал

Шырока распаўсюджаны па ўсім свеце. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца ў Брэсцкай (Пружанскі р-н), Віцебскай (Талачынскі р-н) і Мінскай (Лагойскі і Стаўбцоўскі р-ны) абласцях.

Ахова

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Ахоўваецца ў Польшчы і Літве.

Спасылкі

Пікнапорус кінаварна-чырвоны ў Чырвонай кнізе Беларусі

Катэгорыя:Паліпоравыя