Індыйскі замбар (Cervus unicolor) — млекакормячае сямейства аленевых.
Знешні выгляд Індыйскі замбар — самы буйны індыйскі алень. Сярэдняя вышыня ў карку каля 140 см. Самцы важаць да 320 кг. Самыя буйныя рогі замбара былі даўжынёй 129,2 см.
Лад жыцця Замбар жыве ля вады і ў вадзе. Пасецца ён па начах, днём хаваецца ў чашчобах. Нягледзячы на сваю вагу і памеры замбары перасоўваюцца па лесе бясшумна.
Харчаванне Замбары сілкуюцца травой, лісцем і разнастайнымі пладамі.
Галерэя
Цікавыя факты Выява замбара прысутнічае на гербе Маўрыкія.
Катэгорыя:Аленевыя