Анклаў ( — ад  — замыкаць на ключ) — тэрыторыя або частка тэрыторыі краіны, аточаная з усіх бакоў тэрыторыяй іншай дзяржавы.

Прыклады дзяржаў-анклаваў: Ватыкан і Сан-Марына ў Італіі, Лесота ў ПАР.

Калі анклаў мае выхад да мора, тады яго называюць напаўанклавам. Напрыклад, Манака, Партугалія, Бруней, Сектар Газа (Палесціна), Калінінградская вобласць.

Эксклаў

Прыватным выпадкам анклава з’яўляецца эксклаў (ад  — па-за + clavis — ключ) — частка тэрыторыі дзяржавы, якая не мае агульных межаў з асноўнай яго часткай і аточаная чужой тэрыторыяй. Прыклад эксклава на тэрыторыі Беларусі — вёскі Санькова-Мядзвежжа, якія адміністрацыйна адносяцца да Бранскае вобласці Расіі. Эксклаў на тэрыторыі СНД — Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка, якая ўваходзіць у склад Азербайджана; яе атачаюць Арменія, Іран і Турцыя.

Эксклаў, які мае выхад да мора, называецца напаўэксклавам. Напрыклад, Аляска (ЗША), Сеута і Мелілья (Іспанія), а таксама сяло Дубкі (Пскоўская вобласць) на мысе, які выступае ў Пскоўскае возера, якое абасобленае ад Пскоўскай вобласці Расіі тэрыторыяй Эстоніі .

Пашыранае разуменне Часам паняцці анклава і эксклава пашыраюць на іншыя тэрытарыяльныя ўтварэнні — напрыклад, на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ў складзе дзяржавы. Так, ва Украіне г. Славуціч з навакольнымі тэрыторыямі належыць да Кіеўскай вобласці, хаця з усіх бакоў аточаны тэрыторыяй Чарнігаўскае вобласці; такім чынам, кажуць, што Славуціч — эксклаў Кіеўскай вобласці.

Дзяржавы-анклавы (анклаў на тэрыторыі Італіі) (анклаў у дачыненні да Францыі з поўначы і да Іспаніі з поўдня) Краіна Андора. Усё пра Андору Карысная інфармацыя для турыстаў, якія адпраўляюцца ў Андору (анклаў на тэрыторыі Італіі) (анклаў на тэрыторыі Італіі) (анклаў на тэрыторыі ПАР) (паўанклаў у дачыненні да Малайзіі) (паўанклаў у дачыненні да Інданезіі) (паўанклаў у дачыненні да Сенегала) (паўанклаў у дачыненні да Францыі) (паўанклаў у дачыненні да Іспаніі) (паўанклаў у дачыненні да Германіі, мае марскую мяжу са Швецыяй) (паўанклаў у дачыненні да ЗША, мае марскую мяжу з дацкай тэрыторыяй Грэнландыі і французскімі астравамі Сен-П’ер і Мікелон) (паўанклаў у дачыненні да Саудаўскай Аравіі, мае марскую мяжу з Бахрэйнам і ААЭ) (паўанклаў у дачыненні да КНДР, мае марскую мяжу з Японіяй) (паўанклаў у дачыненні да Інданезіі, мае марскую мяжу з Аўстраліяй і Саламонавымі Астравамі)  — (узаемныя паўанклавы)  — (узаемныя паўанклавы, Вялікабрытанія мае марскую мяжу з Францыяй)  — (узаемныя паўанклавы)

Гл. таксама Эксклаў Калонія Анклаў адкрытага мора

Спасылкі

Дополнительные материалы к: Винокуров Е. (2007) Теория анклавов

Катэгорыя:Дзяржава