Матэ́вуш Сі́так (; ) — польскі вайсковец, салдат 1-й Варшаўскай танкавай брыгады, забіты нелегальным мігрантам у час міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы, справакаванага рэжымам Лукашэнкі.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы . У 2020—2022 гадах наведваў вайсковы клас III агульнаадукацыйнага ліцэя імя Мікалая Каперніка ў Вышкаве. Будучы вучнем, неаднаразова прадстаўляў школу ў атрадзе сцяганосцаў, удзельнічаў у патрыятычных і дабрачынных акцыях.

Першапачаткова служыў у шэрагах Войскаў тэрытарыяльнай абароны. З 18 снежня 2023 года служыў у 1-й Варшаўскай танкавай брыгадзе. Адразу пасля заканчэння навучання ён быў накіраваны на патруляванне польска-беларускай мяжы ў сувязі з міграцыйным крызісам, які там працягваецца з 2021 года.

Раніцай 28 траўня 2024 года Сітак падчас спынення спробы групы мігрантаў прарвацца з беларускага боку каля вёскі Дубічы Царкоўныя, адзін з іх нанёс яму ўдар нажом, праціснуўшы зброю праз шчыліну паміж сегментамі загароды.

Пасля аказання першай медыцынскай дапамогі ён быў дастаўлены ў шпіталь у Гайнаўцы, дзе яму зрабілі аперацыю. Пасля ён быў перавезены ў Ваенна-медыцынскі інстытут у Варшаве, дзе і памёр. 6 чэрвеня Галоўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы паведаміла пра ягоную смерць.

Матэвуш Сітак рашэннем міністра абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша пасмяротна павышаны ў званні да сяржанта, а таксама ўзнагароджаны Залатым медалём «За заслугі ў абароне краіны».

Прыватнае жыццё Быў футбалістам каманды вайсковага спартыўнага клуба «Жонснік», гуляў на пазіцыі нападніка, радзей бакавога паўабаронцы .

Крыніцы