Альфрэдас Бумблаўскас (; 18 лістапада 1956, Цяльшэй) — літоўскі гісторык, прафесар Віленскага ўніверсітэта, лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы па культуры і мастацтве (1998); член сената ВУ, член савета Інстытута гісторыі Літвы, савета Віленскай мастацкай акадэміі, камісіі гісторыі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Літвы.
Біяграфія Скончыў сярэднюю школу ў Цяльшэй (1974), у 1974—1979 гадах вучыўся на гістарычным факультэце Віленскага ўніверсітэта. Працаваў на гістарычным факультэце Віленскага ўніверсітэта асістэнтам (1979—1989). У 1984 годзе ўступіў у КПСС. Абараніў дысертацыю на навуковую ступень доктара гуманітарных навук «Генезіс Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім» (1987). Займаў пасады дацэнта і дэкана (1989—2002), з 1993 года загадчык заснаванай ім жа кафедры тэорыі гісторыі і гісторыі культуры. З 2002 года прафесар, прадэкан гістарычнага факультэта. З 2008 года прафесар, доктар габілітаваны.
У 1990—1992 гадах быў членам сейма Саюдзіса і адным з віцэ-старшыняў яго савета. У 1998—1999 гадах — старшыня Савета Літвы па культуры і мастацтве.
Удзельнік цыклаў тэлевізійных перадач «Гісторыя Літвы» (, 1988—1990). Адзін са стваральнікаў цыклу перадач літоўскага тэлебачання «Таямніцы быцця» (; звыш сотні перадач, 1993—2004). Стваральнік і вядучы тэлевізійных перадач «У цені стагоддзяў» ; 2005—2009), «Гутаркі тысячагоддзя» ; 2009). У 2015—2016 гадах кіраўнік Нацыянальнай экспедыцыі па Нёмане.
Навуковая дзейнасць Галіна навуковых інтарэсаў — гісторыя Вялікага Княства Літоўскага і рэфармацыя, тэорыя і дыдактыка гісторыі. Сааўтар і складальнік кніг «Гістарыяграфія і адкрытае грамадства» (, 1998), «Паміж гісторыяй і быццём: даследаванні да 70-годдзя праф. Э. Гудавічуса» (), «Віленскі ўніверсітэт 1579—1999» (), «Савецкая гістарыяграфія: тэарэтычныя і ідэалагічныя кантэксты» (, 1999), аўтар асноўнага тэксту выдання «Праграма жывой гісторыі: гістарычная культура для фарміравання сучаснай свядомасці» (, 1998), адзін са складальнікаў і аўтараў тэксту выдання «Віленскі ўніверсітэт у фатаграфіі» (, 2004), сааўтар інфармацыйнага альбома «Літва: Гісторыя поспеху» (, 2006). Аўтар навуковай ілюстраванай манаграфіі «Гісторыя старажытнай Літвы 1009—1795» (, 2005).
Палітычныя погляды У 2022 годзе выказаўся за неабходнасць «пагалоўнай гвалтоўнай дэнацыфікацыі» грамадзян Расіі незалежна ад палітычных поглядаў і перакананняў. Таксама заявіў, што рускія не маюць права называцца «рускімі». Прапанаваў Расію афіцыйна перайменаваць у «Масковію».
Сям’я Разведзены. Дзеці: сын Мангірдас (1978 года нараджэння), дачка Ёгайле (1983 года нараджэння).
Узнагароды і званні Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы па культуры і мастацтве (1998), Літаратурнай прэміі Сіманаса Даўкантаса (1999), прэміі Парламенцкай асамблеі Літвы і Польшчы (2004), прэміі (за цыкл перадач «У цені стагоддзяў», , 2007).
Кавалер Рыцарскага крыжа Ордэна «За заслугі перад Польскай Рэспублікай» (1998), афіцэрскага крыжа Ордэна «За заслугі перад Польскай Рэспублікай» (1999) і Камандорскага крыжа Ордэна «За заслугі перад Польскай Рэспублікай» (2009), Рыцарскага крыжа Ордэна Вітаўтаса Вялікага (2003).
Камандор бельгійскага ордэна Кароны (2006).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Alfredas Bumblauskas (недаступная спасылка) Alfredas Bumblauskas CV A. Bumblauskas. Millennium Lithuaniae Virtual Historical Vilnius
Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Гісторыкі Вялікага Княства Літоўскага