Жардан Бардэла (, нар. , Дрансі , Францыя) — французскі палітык.
Біяграфія Нарадзіўся ў камуне Дрансі дэпартамента Сен-Дэні, які мяжуе з Парыжам на поўначы і з’яўляецца часткай мегаполіса Вялікі Парыж, у сям’і італьянскіх эмігрантаў, якія хутка пасля нараджэння сына разышліся, але ў якіх Жардан жыў па чарзе.
Скончыў прыватную сярэднюю школу ў Сен-Дэні. Падчас вучобы ў старэйшых класах ён разам з сябрамі двойчы на тыдзень даваў урокі французскай мовы мігрантам. Пасля Жардан паступіў у Сарбону на геаграфічны факультэт. Але на трэцім курсе яго кінуў, каб прысвяціць сябе палітыцы.
Падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2017 годзе ён уваходзіў у перадвыбарную каманду Марын Ле Пен. А праз год узначаліў моладзевую арганізацыю партыі.
На выбарах у Еўрапейскі парламент вясной 2019 года, на чале выбарчага спісу якога стаяла імя Бардэлы, заняло першае месца, атрымаўшы 22 мандаты з 79. У 23 гады Жардан стаў еўрадэпутатам. У тым жа годзе ён увайшоў у склад Выканаўчага бюро партыі і заняў пасаду другога старшыні.
У лістападзе 2022 года быў абраны пераемнікам Марын Ле Пен на пасадзе старшыні «Нацыянальнага аб’яднання». Так упершыню тварам гэтай ультраправай партыі стала асоба, якая не звязаная з ёй сямейнымі сувязямі.
Спасылкі «Ідэальны зяць» і зорка TikTok: у Францыі прэм’ер-міністрам можа стаць 28-гадовы палітык