Галіна Іванаўна Аніскевіч (у дзявоцтве Цярэшка; нар. 12 снежня 1954, г. Южна-Сахалінск, РСФСР) — беларускі краязнавец.

Біяграфія Нарадзілася 12 снежня 1954 года ў горадзе Южна-Сахалінску РСФСР. У 1959 годзе сям’я пераехала ў Беларусь. У 1972 годзе скончыла СШ № 7 горада Барысава. Выйшла замуж. У 1983 годзе паступіла на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абараніла дыпломную працу з рэкамендацыяй да публікацыі.

У 1989 годзе пераехала ў Жодзіна. Працавала выкладчыцай гісторыі і грамадскіх дысцыплін у прафесійным вучылішчы № 189, у Жодзінскай жаночай гімназіі. У 2001 годзе ўзначаліла рабочую групу па стварэнні Жодзінскага краязнаўчага музея. На пенсіі працягвае працаваць у Жодзінскай жаночай гімназіі на пасадзе загадчыка музеем.

Навуковая дзейнасць Аўтарка і складальніца шэрагу кніг па гісторыі горада Жодзіна, а таксама больш як 100 публікацый. За кнігу «Гартаючы памяці старонкі» пра жодзінскіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ўзнагароджана медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» (2005).

Крыніцы

Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі