Франка-кантабрыйскі рэгіён, таксама Франка-Кантабрыя, — тэрмін, які ўжываецца ў археалогіі і гісторыі для абазначэння вобласці ад Астурыі на поўначы Іспаніі да Аквітанія і Праванса на поўдні Францыі. Рэгіён уключае ў сябе паўднёвую палову Францыі і паўночную горна-ўзбярэжную паласу Іспаніі, якая выходзіць да Біскайскага заліва (вядомага з іспанскай мовы як Кантабрыйскае мора, адсюль і назва). Часам у склад рэгіёна ўключаюць таксама паўночную Каталонію.

У перыяд верхняга палеаліту ў гэтым рэгіёне назіралася высокая культурная аднастайнасць; верагодна, у тую эпоху Франка-Кантабрыя была найбольш густанаселеным рэгіёнам Еўрапейскага кантынента. Даныя малекулярнай генетыкі кажуць, што насельніцтва рэгіёна стала продкам большасці насельніцтва Еўропы, прынамсі, па жаночай лініі (мітахандрыяльная гаплагрупа H). Паўднёва-заходняя частка рэгіёну перамяжоўваецца з іншым падобным рэгіёнам — Васка-Кантабрыяй.

Археалагічныя звесткі

У Франка-Кантабрыі былі прадстаўлены паслядоўна шатэльперонская, арыньякская, граветцкая, салютрэйская, бадэгульская, мадленская, азільская і тардэнуазская (пастазільская геаметрычная) культуры.

Франка-Кантабрыя, магчыма, служыла для вялікай колькасці насельніцтва часоў верхняга палеаліту падчас апошняга ледніковага максімуму (Вісконсінскае зледзянення), і, магчыма, менавіта адсюль людзі рассяліліся па Еўропе пасля яго заканчэння.

Распад рэгіянальнай аднастайнасці ў раннім неаліце З пачаткам эпохі неаліту рэгіён Франка-Кантабрыі страціў культурную аднастайнасць, падзяліўшыся на ўсходнюю частку, дзе дамінавала культура кардыяльнай керамікі (ККК), і заходнюю, дзе захоўвалася субнеалітычная рукадурская культура. Тэрыторыя рукадурскай культуры паступова звужалася пад націскам ККК, і з часам яе змяніла гібрыдная тэнакская культура.

Асноўныя помнікі

Карставыя пячоры Ла-Гарма, Кантабрыя Пячора Альтаміра, Кантабрыя Пячора Ла-Пас’ега, Кантабрыя Пячора Ціта Бустыльё, Астурыя Пячора Чуфін, Кантабрыя Пячора Эль-Кастыльё, Кантабрыя Сантымамінье, Краіна Баскаў

Абры-дэ-ла-Мадлен, Новая Аквітанія Пячора Ласко, Дардонь, Новая Аквітанія Пячора Труа-Фрэр, Аксітанія Пячора Шавэ, Ардэш, Авернь — Рона — Альпы

Гл. таксама Першабытнае мастацтва Пас’ега Х’юга Абермаер

Крыніцы

Катэгорыя:Аквітанія Катэгорыя:Астурыя Катэгорыя:Кантабрыя Катэгорыя:Краіна Баскаў Катэгорыя:Дагістарычная Еўропа Катэгорыя:Археалогія ў Іспаніі Катэгорыя:Археалогія ў Францыі Катэгорыя:Палеаліт Еўропы