Жасмі́н Паалі́ні, таксама сустракаецца Ясмін Пааліні (, італьянскае вымаўленне: [d͡ʒas'min paoˈlini]https://sw-ke.facebook.com/Radio1Sport/videos/1492920590844425/https://www.noitv.it/2021/09/trionfo-di-jasmine-paolini-al-torneo-di-portorose-398671/ https://www.youtube.com/watch?v=bm4aybAELmg ; ) — італьянская тэнісістка. Алімпійская чэмпіёнка 2024 года ў парным разрадзе; фіналістка трох турніраў Вялікага шлема: у адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2024, Уімблдан-2024) і ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2024); пераможца шасці турніраў WTA (з іх два ў адзіночным разрадзе); фіналістка Кубка Білі Джын Кінг (2023) у складзе зборнай Італіі.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і італьянца (Юга) і маці (Жаклін Гардзінер) ганскага і польскага паходжання; мае брата — Вільяма.

Спартыўная кар’ера У 2015 годзе Пааліні атрымала ўайлд-кард у асноўнай сетцы парнага турніру турніру ў Рыме ў дуэце з Настассяй Барнэт. Пасля правалу кваліфікацыі на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе 2018 года яна двойчы далучалася да італьянскай каманды ў Кубку Федэрацыі. 1 мая 2018 года яна здабыла сваю першую перамогу над гульцом з топ-20, абыграўшы Дар’ю Касаткіну, а на наступны дзень яна перамагла Ганну Караліну Шмідлаву.

На кастрычнік 2022 года яна выйграла дзевяць тытулаў у адзіночным разрадзе і адзін тытул у парным разрадзе ў турнірах з цыклу ITF.

2024 У студзені на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў чацвёртым раўндзе прайграла расіянцы Ганне Калінскай з лікам 4-6, 2-6.

У лютым 2024 года на турніры WTA 1000 ў Дубаі ўзяла тытул. Яна ў трэцім раўндзе перамагла грачанку Марыю Сакары з лікам 6-4, 6-2, затым пераадолела чвэрцьфінал, калі казахстанская тэнісістка Алена Рыбакіна знялася з турніру праз захворванне СКТ, у паўфінале перамагла дасведчаную румынку Сарану Кырсцю з лікам 6-2, 7-6, і ў фінале расіянку Ганну Калінскую. Дзякуючы гэтаму ўзнялася на 14-е месца ў рэйтынгу.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў ГодАдзіночнырэйтынгПарнырэйтынг 2023 30 97 2022 59 141 2021 53 166 2020 95 263 2019 117 938 2018 190 758 2017 137 2016 245 939 2015 581 2014 327 2013 624 927 2012 1 231

Выступленні на турнірах

Фіналы турніраў WTA ў адзіночным разрадзе (5)

Перамогі (2) Легенда: Турніры Вялікага шлема (0)* Алімпіяда (0) Выніковы турнір WTA (0) WTA 1000 Mandatory (0) WTA 1000 (1) WTA 500 (0+1) WTA 250 (1+2)

Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (2+2)* Зала (0+1) Грунт (0+1) Трава (0) Адкрытае паветра (2+2) Дыван (0) * колькасць перамог у адзіночным разрадзе + колькасць перамог у парным разрадзе. №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 19 верасня 2021 Портараж, Славенія Хард Алісан Рыск 7-6(4) 6-2 2. 24 лютага 2024 Дубай, ААЭ Хард Ганна Калінская 4-6 7-5 7-5

Паражэнні (3) №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 16 кастрычніка 2022 Клуж-Напока, Румынія Хард (зала) Ганна Блінкава 2-6 6-3 2-6 2. 23 ліпеня 2023 Палерма, Італія Грунт Чжэн Цыньвэнь 4-6 6-1 1-6 3. 22 кастрычніка 2023 Манасцір, Туніс Хард Элізэ Мертэнс 3-6 0-6

Фіналы турніраў WTA ў парным разрадзе (4)

Перамогі (3) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеЛік 1. 11 ліпеня 2021 Гамбург, Германія Грунт Джыл Тайхман Разалі ван Дэр Хоек Астра Шарма 6-0 6-4 2. 21 кастрычніка 2023 Манасцір, Туніс Хард Сара Эрані Наталля Стэванавіч Маі Хантама 2-6 7-6(4) [10-6] 3. 4 лютага 2024 Лінц, Аўстрыя Хард (зала) Сара Эрані Ніколь Меліхар-Марцінес Элен Перэс 7-5 4-6 [10-7]

Паражэнні (1) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеЛік 1. 9 студзеня 2022 Мельбурн (1), Аўстралія Хард Сара Эрані Эйжа Мухамад Джэсіка Пегула 3-6 1-6

Фіналы камандных турніраў (1)

Паражэнне (1) № Год Турнір Месца правядзення Пакрыццё Каманда Суперніцы ў фінале Лік 1. 2023 Кубак Білі Джын Кінг Севілья, Іспанія Хард (зала) Л. Бранцэці, Э. Качарэта, Ж. Пааліні, Л. Стэфаніні, М. Трэвізан Э. Бушар, Г. Даброўскі, Р. Марына, М. Стакушыч, Л. Фернандэс0-2

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Тэнісісткі Італіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Італіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па тэнісе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года