Вольга Аляксандраўна Шпілеўская () — беларуская журналістка, грамадская дзеячка. Дырэктар прадстаўніцтва МТРК «Свет» у Беларусі. Старшыня Беларускага саюза жанчын (з 2022 года). Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года).
Біяграфія Нарадзілася 6 студзеня 1976 года.
У 1998 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка». Будучы студэнткай прыйшла працаваць у Белтэлерадыёкампанію, дзе дайшла да кіраўніцы карэспандэнцкай сеткі Агенцтва тэлевізійных навінаў.
3 ліпеня 2015 года прызначана галоўным рэдактарам газеты «Мінская праўда».
У 2017 годзе ўзначаліла Нацыянальны прэс-цэнтр. З 2018 года па май 2021 года працавала начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У пачатку снежня 2021 года ўзначаліла прадстаўніцтва Міжнароднай тэлерадыёкампаніі «Свет» у Беларусі.
У ліпені 2022 года абрана старшынёй Беларускага саюза жанчын, у сакавіку 2023 года аднагалосна пераабрана на гэтую пасаду
З 25 красавіка 2024 года — член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.
У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага саюза жанчын.
Крыніцы
Катэгорыя:Члены Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання