Фернан Брадэль (; ) — французскі гісторык, прадстаўнік другой генерацыі школы «Аналаў».

Біяграфія З 1948 года Брадэль кіраваў французскім Цэнтрам гістарычных даследаванняў, з 1949 года — прафесар Калеж дэ Франс, з 1956 — кіраваў 6-й секцыяй («Эканамічныя і сацыяльныя навукі») у Практычнай школе вышэйшых даследаванняў (Ecole pratique des hautes études). Пэўны час быў рэдактарам часопіса «Аналы».

Здзейсніў рэвалюцыю ў гістарычнай навуцы сваёй прапановай улічваць эканамічныя і геаграфічныя фактары пры аналізе гістарычнага працэсу. Заклаў падмурак светава-сістэмнага падыходу, займаўся дасканалым вывучэннем гістарычнага феномену ў сацыяльных навуках.

Адной з самых значных прац Брадэля лічыцца яго трохтомнік «Матэрыяльная цывілізацыя, эканоміка і капіталізм, XV—XVIII стст.», які выйшаў у 1979 годзе. Гэта шырокамаштабнае даследаванне даіндустрыяльнага свету. У дробных дэталях праца паказвала функцыянаванне эканомікі еўрапейскіх краін у дадзены гістарычны перыяд. Асабліва ў ім характарызуецца развіццё гандлю і грашовага звароту, шмат увагі ахвяравана ўплыву геаграфічнага асяроддзя на сацыяльныя працэсы.

Бібліяграфія La Méditerranée et le Monde Méditerranéen a l'époque de Philippe II, 1949 Ecrits sur l’Histoire, 1969 Civilisation matérielle, économie et capitalisme, XVe-XVIIIe siecle, 1979 (Матеріальна цивілізація, економіка і капіталізм XV—XVIII століття, -К.,"Основи", 1997, т.1-3.) La Dynamique du Capitalisme, 1985 L’Identité de la France, 1986 (Что такое Франция? -М.: Издательство имени Сабашниковых, 1995, т.1-3) Grammaire des civilisations, 1987 Le Modèle Italien, 1989

Катэгорыя:гісторыкі Францыі Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз